Прафарыентацыя. У гасцях у “Перамогі”, або Як нараджаецца раёнка

На гэтым тыдні рэдакцыя Дзятлаўскай раённай газеты расчыніла свае дзверы для самых юных і дапытлівых наведвальнікаў. Школьнікі Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна, якія на канікулах адпачываюць у прышкольным лагеры “Эколаг”, прыйшлі сюды ў госці не проста так, а каб на свае вочы ўбачыць, як ствараецца друкаванае слова.

Тэхнічны рэдактар расказала юным чытачам аб тым, што газета – гэта не проста папера з літарамі, а вынік зладжанай працы цэлай каманды аднадумцаў. Выхаванцы даведаліся, што шлях навіны ад падзеі да друкаванай паласы доўгі і цікавы: спачатку на месцы працуе журналіст, робіць фотаздымкі, гутарыць з людзьмі, піша тэкст. Затым у работу ўступаюць другія супрацоўнікі: чытаюць напісанае, правяраюць, падбіраюць патрэбны кадр.

Самым цікавым момантам для дзяцей стала акунанне ў працэс. Яны з вялікай цікаўнасцю назіралі за работай вярстальшчыка, які, нібы пазл, збірае новы нумар газеты, а таксама лісталі газетныя падшыўкі былых гадоў, разглядалі прылады, якімі раней карысталіся супрацоўнікі рэдакцыі.

Сваімі ўражаннямі падзялілася навучэнка школы Дамініка Памбухчан:

– Было вельмі цікава бачыць, як ствараецца газета, якую выпісваюць мае бабуля і дзядуля. – Цяпер я ведаю, што праца журналіста – гэта не толькі сустрэчы з цікавымі людзьмі, але і вялікая адказнасць і карпатлівая работа. А выданне аднаго толькі нумара займае многа часу і стараннасці.

Напрыканцы сустрэчы школьнікі атрымалі свежы нумар “Перамогі” і зрабілі фота на памяць.

Вольга СТАНЦЭЛЬ,
старшы выхавальнік лагера “Эколаг”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Аб занятасці насельніцтваі налічанай заработнай плацеработнікаў Дзятлаўскага раёна

У эканоміцы Дзятлаўскага раёна ў студзені-верасні 2026 года было занята 9,5 тысячы чалавек. Намінальная налічаная…

59 минут ago

Што цэняць і чаго чакаюць маладыя беларусы?

Больш за тры сотні прадстаўнікоў розных рэгіёнаў краіны, у тым ліку дзятлаўчане, сёння прымаюць удзел…

1 час ago

Моладзевыя навіны. “Асенні экспрэс”: прыгоды на планетах

У час канікулаў лагер “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы…

1 час ago

Актуальны каментарый. Мы робім усё, каб стаць мостам для дыялогу

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства “Конус” РУП…

3 часа ago

МФК «ФСК Дятлово» одержал победу в товарищеском матче и готовится к турниру «Соседи»

В Новогрудке, в ФОК «Лидер», состоялся товарищеский матч между МФК «ФСК Дятлово» и МФК «Кореличи». Встреча…

3 часа ago

Белорусские аграрии накопали уже более 4,7 млн тонн сахарной свеклы

Белорусские аграрии накопали уже 4720 тыс. т сахарной свеклы средней урожайностью 502 ц/га. Об этом…

4 часа ago