Прафарыентацыя. Сфера шырокіх магчымасцяў – сацыяльная

Аб прафарыентацыйнай акцыі для старшакласнікаў “Дзень з прадпрыемствам”, якая праходзіць на Дзятлаўшчыне з ініцыятывы ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, многія ведаюць па публікацыях у газеце “Перамога”.

Правесці чарговую сустрэчу для васьмікласнікаў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава папрасіла іх класны кіраўнік Наталля Белаус. Намеснік начальніка аддзела па працы і занятасці Ірына Баравік адгукнулася на просьбу педагога і прапанавала школьнікам пазнаёміцца з прафесіямі сацыяльнай скіраванасці.

На гэты раз “Дзень з прадпрыемствам” прайшоў на базе ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама і Цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва Дзятлаўскага раёна, тым больш што дзве арганізацыі маюць цесныя ўзаемасувязі і знаходзяцца ў адным будынку.

Ірына Баравік расказала навучэнцам аб прафесіі “юрыст” і спецыяльнасці “спецыяліст па сацыяльнай рабоце”, якія найчасцей сустракаюцца сярод работнікаў дзвюх установаў, акцэнтавала ўвагу дзяцей на тым, што такія спецыялісты запатрабаваны не толькі ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання, але і могуць працаваць у органах дзяржаўнага кіравання, Міністэрства ўнутраных спраў, страхавых і камерцыйных арганізацыях, псіхалагічных і рэабілітацыйных цэнтрах, грамадскіх аб’яднаннях.

– У аддзел па працы і занятасці прымаюцца таксама спецыялісты з эканамічнай адукацыяй, – адзначыла Ірына Баравік, – бо наш аддзел вядзе такія напрамкі работы, як працоўныя адносіны, зарплата, занятасць насельніцтва, ахова працы.

Каб не быць галаслоўнай, Ірына Анатольеўна паказала, як вядуцца электронная база і розныя формы ўліку.

Пра спецыфіку работы аддзела пенсій і дапамогаў юным гасцям расказала яго начальнік Алена Навічэнкава, для агульнага развіцця спынілася і на асаблівасцях пенсійнага заканадаўства нашай краіны.

Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Васкель заклікала школьнікаў старанна вучыцца, выбраць сабе прафесію па душы і стаць годнымі спецыялістамі, канкурэнтнымі на рынку працы, каб ужо ў недалёкай будучыні развіваць і праслаўляць нашу краіну.

Ад загадчыцы  аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Іны Петрукевіч школьнікі даведаліся, чым займаюцца яго работнікі, якія катэгорыі грамадзян яны падтрымліваюць і чаму тут цэніцца такая якасць характару, як дабрыня.

Не менш цікавым было наведванне аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў, дзе загадчыца Алена Калюцік не толькі патлумачыла, якія спецыялісты тут запатрабаваны, але і пазнаёміла з наведвальнікамі, іх захапленнямі, поспехамі і дасягненнямі.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

ГрадусПлюс. Ёсць патрэба ў хуткай зарадцы

У чат-бот газеты “Перамога” паступіла паведамленне наступнага зместу: “Хацелася б атрымаць адказ на такое пытанне.…

8 часов ago

Моладзевыя навіны. Усмешка творыць цуды

У рамках Тыдня дадатковай адукацыі ў Дзятлаўскім раёне ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшоў…

1 день ago

Ведае ўчастковы. БПЛА – пад забаронай

Пытанне: ці любому можна запускаць беспілотныя лятальныя апараты? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Барук: –…

1 день ago

12 верасня – Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства. Следчы гучыць ганарова і адказна

Сёлета 15 гадоў з дня ўтварэння адзначае Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Гэта маладое ведамства, але…

1 день ago

Нотариус нотариальной конторы бесплатно проконсультирует граждан

17 сентября 2026 года нотариус нотариальной конторы Дятловского района бесплатно проконсультирует граждан всех категорий по…

1 день ago

Дарине нужна помощь

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

1 день ago