Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Задача для матэматыка: дажыць да 100 з плюсам

11 чэрвеня выдалася не толькі цёплым, але і ўрачыстым, багатым на віншаванні з юбілейным 90-м днём нараджэння для нашай зямлячкі, педагога-ветэрана, выдатніцы народнай адукацыі Ядзвігі Кійко, якая ўзрасціла і навучыла любові да Радзімы не адно пакаленне школьнікаў.

Ядзвіга Аляксандраўна – чалавек з вялікім сэрцам, такім жа цёплым, як сонечны чэрвень, у якім яна нарадзілася. Нездарма павіншаваць заслужаную жанчыну нашага раёна прыйшлі начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская, старшыня раённага савета ветэранаў Генадзь Суравец, лідар галіновай ветэранскай арганізацыі Алена Абрамчык, дырэктар сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы, дзе раней працавала юбілярка, Марына Нячай, а на працягу дня завітаць у госці паабяцалі яшчэ навучэнцы і сябры.

Самыя шчырыя віншаванні, кветкі і падарункі – усё ў гэты дзень было для Ядзвігі Аляксандраўны як знак удзячнасці ад землякоў за вопыт, веды, дабрыню, працавітасць і мудрасць.

Педагагічнай дзейнасці Ядзвіга Кійко аддала больш за сорак гадоў, мае званні “Выдатнік адукацыі” і “Заслужаны настаўнік”, працавала ў сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава настаўніцай матэматыкі, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце, займалася музейнай дзейнасцю. Узяць надзейны старт на дарозе ў дарослае жыццё дапамагла многім сваім вучням.

– Шчыра віншую з прыгожым юбілеем, – звярнулася да імянінніцы Марына Лашкоўская. – Жадаю актыўнага даўгалецця, мудрасці, бадзёрасці духу, няхай радуюць дзеці, унукі, праўнукі.

Ядзвіга Аляксандраўна падзякавала кіраўніку аддзела адукацыі за добрыя словы і расказала, што заўтра яе чакае яшчэ адзін важны падарунак: на раённым выпускным балі праўнучцы-гімназістцы Арыне Грыцук будуць уручаць атэстат з адзнакай і залаты медаль. Для прабабулі гэта падзея надзвычай важная і кранальная, нездарма яна амаль супала з днём юбілею. Значыць, і ў мудрым узросце добраму чалавеку жыццё не перастае прыпадносіць прыемныя сюрпрызы.  

Дажыць да ста гадоў з плюсам – такое пажаданне прагучала ад Марыны Нячай. Госці аднагалосна падтрымалі думку, што для матэматыка з важкім стажам гэта задача павінна быць па сілах.

Ад ветэранаў працы Дзятлаўскага раёна здароўя на доўгія гады пажадаў імянінніцы Генадзь Суравец, а Алена Абрамчык увасобіла словы пажаданняў у вершы-прысвячэнні ўласнага сачынення – атрымалася сапраўдная ода на юбілей.

На пытанне прысутных, што найчасцей успамінаецца з працоўнага жыцця, Ядзвіга Аляксандраўна адказала, што і сёння значнае месца ў яе сэрцы займае родная першая школа, у развіццё якой уклала шмат сіл і пазітыўнай энергіі, дзе працавала ў дружным, зладжаным калектыве і сустрэла лепшых сябровак, з якімі крочыць па жыцці ўжо шосты дзясятак, – Яўгенію Савань і Марыю Сташэнка. Прызналася, што, калі б можна было павярнуць час назад, ніколі б не здрадзіла настаўніцкай прафесіі, пра якую марыла са школьнай парты.

Ядзвіга Кійко скончыла матэматычны факультэт Мінскага педінстытута. Настаўнічаць пачынала ў школе працоўнай моладзі, і першыя вучні часам былі намнога старэйшыя за яе, а ўрокі даводзілася будаваць па-іншаму. У 1966-м маладая настаўніца-матэматык перайшла працаваць у сярэднюю школу № 1 горада Дзятлава. Прафесійную падтымку і мудрыя парады нярэдка атрымлівала ад тагачаснай намесніцы дырэктара па вучэбнай рабоце Арцеміі Чурылы, імя якой цяпер носіць установа. Увогуле Ядзвіге Аляксандраўне шанцавала на добразычлівых, неабыякавых людзей. На пэўным этапе прафесійнай дзейнасці разам з іншымі настаўнікамі-энтузіястамі стваралі школьны музей патрыятычна-выхаваўчай скіраванасці. На заслужаны адпачынак Ядзвіга Кійко выйшла ў 1998 годзе, але і па сённяшні дзень падтрымлівае стасункі з былымі калегамі і вучнямі. Не забывае прамудрасцяў любімай матэматыкі: заставацца ў тонусе дапамагаюць заняткі па прадмеце з праўнучкай.    

Ядзвіга Аляксандраўна прызнаецца, што яна шчаслівы чалавек: выгадавала двух дзяцей, якія цёпла аб ёй клапоцяцца, дачакалася трох унукаў і шасці праўнукаў, якімі ганарыцца, на жыццёвай дарозе даўжынёй у 90 гадоў сустрэла шмат цудоўных людзей.

Госці пажадалі юбілярцы заставацца такім жа добрым і светлым чалавекам і зноў сустрэцца разам на 100-гадовым юбілеі.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #годбелорусскойженщины

administrator

Recent Posts

ПРО:Безопасность. Копани и искусственные водоемы – скрытая опасность для детей!

Уважаемые родители, в период купального сезона учите детей правилам безопасности у воды: не оставляйте детей…

24 минуты ago

Поддержим нашу команду!

Уважаемые болельщики и жители Дятловского района! Приглашаем вас на матч в рамках Гродненского дивизиона. На…

3 часа ago

85 лет спустя: Оживим историю Дятловщины вместе

22 июня 1941 года - дата, которая навсегда разделила жизнь нашего народа на «до» и…

3 часа ago

Установлены обстоятельства гибели ребенка в Глубокском районе

По предварительной информации, днем 10 июня два мальчика (13 и 12 лет) играли во дворе…

3 часа ago

Руководство министерств, СМИ, местной вертикали и посольств. Александр Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

Кадровый день во Дворце Независимости. Президент Беларуси Александр Лукашенко назначил Максима Лысенко министром природных ресурсов…

4 часа ago

Средства и системы охраны как залог безопасности имущества граждан и юридических лиц

В текущем году на территории Дятловского района наблюдается рост краж имущества с объектов и помещений…

4 часа ago