Чарговай пераможцай чэленджу “Шлях да здароўя”, запушчаным сектарам спорту райвыканкама ў Тэлеграм-канале “Пул Дзятлаўскі” пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь” і “Беларускі саюз жанчын”, стала Дар’я Акуновіч.
Галоўны спецыяліст сектара Наталля Калодка адзначыла, што гэтае мерапрыемства было прысвечана Году беларускай жанчыны і цудоўна, што шмат дзятлаўчанак у яго ўключыліся. Чэлендж будзе ісці цэлы год, і да яго можна яшчэ далучацца. Неабходна проста даслаць фота, дзе паказваеш сваім асабістым прыкладам, якая твая актыўная пазіцыя, як займаешся сваім здароўем, а шлях да яго ў кожнага свой. Самая галоўная мэта чэленджу – расказаць, наколькі актыўныя нашы беларускія жанчыны, знаходзяць час для сябе, каб быць шчаслівымі і зараджаць шчасцем сваю сям’ю.
– Прыемна бачыць, што на тэрыторыі нашага раёна шмат актыўных жанчын, у ліку якіх і вы. Жадаем вам не спыняцца на дасягнутым, каб кожная раніца пачыналася з цудоўнага настрою, а ўсе самыя запаветныя мары збываліся, – павіншавала Дар’ю Акуновіч начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова і ўручыла памятны падарунак ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”.
Па добрай традыцыі ад старшыні раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Алены Васкель пераможца атрымала сімвалічную брошку – кветку васілька. Алена Раманаўна пажадала, каб здаровы лад жыцця стаў стылем яе жыцця.
Дар’я Акуновіч працуе настаўніцай пачатковых класаў у Вензавецкай базавай школе, расказвае, што даўно займаецца спортам, танцамі, фітнесам. Яна са шматдзетнай сям’і, і з самага дзяцінства тата прывучаў дзяцей да актыўнага адпачынку: хадзілі ў паходы, на байдарках каталіся, любяць тэніс, більярд, валейбол. На чэлендж яна даслала фота, дзе займаецца конным спортам.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае #годбелорусскойженщины
9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…
Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…
Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…
9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…