У рамках сацыяльна-культурнага праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці здзейсніў культурна-пазнавальную экспедыцыю “Па сакрэты даўгалецця” ў вёску Юравічы да цудоўнай жанчыны-працаўніцы Ганны Дракель, якая сёлета адзначыла сваё 85-годдзе. Артысты павіншавалі яе з юбілеем, разгаварыліся.
Ганна Георгіеўна гаворыць, што ў яе доўгім жыцці ўсяго хапала – і радасці, і выпрабаванняў, але на ўсё знаходзіліся сілы:
– Дзяцінства маё было, можна сказаць, не вясёлым, бо ці шмат мы маглі сабе дазволіць у той цяжкі ваенны і пасляваенны час. Бацьку забралі на фронт, з маленькаю мной мама засталася адна. Цяжка нам было, але неяк выжывалі, як усе. Скончыла я 10 класаў, а далей вучыцца не пайшла – вельмі хварэла матуля. Ужо ў 16 гадоў я пайшла працаваць на вінзавод у Дзятлаве. Там знайшла сваё сямейнае шчасце: пазнаёмілася з хлопцам Мечыславам з вёскі Страла, які таксама працаваў на заводзе. Хутка мы пажаніліся, і пайшло жыццё сваім ладам. Нарадзіліся ў нас дачка Ала і сын Сяргей. Жылі спачатку ў старэнькай хаце, але вымушаны былі пабудаваць новы дом у вёсцы Юравічы, дзе я жыву разам з дачкой Алай і цяпер.
Вялікую частку сваёй працоўнай дзейнасці, а склала яна 40 гадоў, я аддала сельскай гаспадарцы. Была фуражырам, 13 гадоў працавала звеннявой ільнаводчай брыгады ў калгасе “Чырвоны Кастрычнік”. Як бы цяжка ні было, я старалася, дарэчы, як і ўсё наша пасляваеннае пакаленне, працаваць сумленна. І лічу, што давер кіраўніцтва калгаса апраўдала, бо нездарма ж атрымала шмат высокіх узнагарод – Ганаровую грамату Вярхоўнага Савета БССР, два ордэны Працоўнай Славы 2-й і 3-й ступені, з’яўлялася пераможцай сацыялістычных спаборніцтваў, ударнікам 9-й і 10-й пяцігодкі, атрымала дзве ўзнагароды за поспехі ў народнай гаспадарцы. А яшчэ я з’яўлялася дэпутатам раённага Савета дэпутатаў.
Выпала на маю долю і выпрабаванне цяжкай хваробай, але я не здалася, змагаюся, як магу, таму і сустрэла такі важкі юбілей. А сакрэт майго даўгалецця – гэта вера ў свае сілы ды вялікае жаданне жыць, каб дапамагаць дзецям, унукам і праўнукам.
Ужо шмат гадоў я на пенсіі, аднак стараюся працаваць, выконваю нецяжкія дамашнія справы. Дастаўляе мне душэўную асалоду вырошчванне кветак на сваім падворку. Вельмі ўдзячная сваёй дачцэ Але, якая дапамагае мне па-гаспадарцы, падтрымлівае мой фізічны і маральны стан. Жадаю маладому пакаленню здароўя, паважаць і берагчы адзін аднаго, не цурацца фізічнай працы.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#годбелорусскойженщины
Пытанне: ці можа малады спецыяліст разлічваць на атрыманне льготнага крэдыту? Адказ: паводле Указа № 631…
Бяспецы людзей на працы, дома і ў час адпачынку быў прысвечаны чарговы сельскі сход, які…
УП "БЕЛТЕХОСМОТР" запускает услугу "Ночной дозор" для комфортного прохождения техосмотра, сообщили БЕЛТА на предприятии. "Услуга заключается в…
Президент Беларуси Александр Лукашенко поручил принять самые жесткие меры в отношении недостатков на уборочной. Об…
Жыхары раёна звярнуліся з пытаннем: чаму Дзень вызвалення горада Дзятлава прыпадае на 9 ліпеня, дата…
на факультет противовоздушной обороны учреждения образования «Военная академия Республики Беларусь» и в военные образовательные организации…