Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Надзея Гайдук: “Я багатая бабуля”

90 гадоў з дня нараджэння адзначыла сёлета наша зямлячка, жыхарка вёскі Буцвілавічы Надзея Гайдук. Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці павіншаваў юбілярку з прыгожай датай, парадаваў музычным падарункам.

Нягледзячы на важкі ўзрост, Надзея Рыгораўна добра памятае дзяцінства, маладосць, важныя падзеі свайго доўгага жыцця. Яна з ахвотай пагутарыла з гасцямі, расказала пра сваю сям’ю.

– Мае бацькі нарадзіліся ў Польшчы, у Беластоцкай вобласці. У 1945 годзе ўся сям’я пераехала ў вёску Цяцейкі Дзятлаўскага раёна. Тата пайшоў працаваць паляводам, мама была рознарабочай у калгасе, – успамінае жанчына. – Мае бацькі былі зажытачныя: трымалі кароў, каня, свіней, курэй, авечак. Мелі вялікі зямельны ўчастак – пяць гектараў, таму працавалі шмат. Мы з сястрой і двума братамі таксама заўжды дапамагалі дарослым па гаспадарцы, з малога прывучалі нас да нялёгкай вясковай работы.

Я пайшла ў школу ў вёсцы Талявічы. Скончыла сем класаў і адразу ўладкавалася на працу ў калгас паляводам. Не скажу, што было лёгка, сённяшняя моладзь, пэўна, не ўяўляе, што значыць палоць вялікія дзялкі буракоў на полі, рваць уручную лён. Давялося мне пабываць і паштальёнам, а апошнія чатыры гады перад пенсіяй працавала на льнозаводзе ў Дварцы. Але калі чалавек з дзяцінства прывыкае да працы, то ўжо не можа без яе. Вось і я яшчэ дзесяць гадоў на пенсіі працавала рознарабочай у калгасе.

Замуж выйшла рана і пераехала да мужа ў вёску Буцвілавічы. У нас нарадзіліся тры сыны. Баляслаў і Вацлаў жывуць у Гродне і Мінску, яны ўжо на пенсіі, а Міхаіла, на жаль, ужо няма. А вось вялікая радасць для мяне – сем унукаў і дванаццаць праўнукаў. Я багатая бабуля!

У свабодны ад спраў час люблю глядзець тэлевізар, асабліва праграмы Андрэя Малахава. Падабаецца вязаць, а ў маладосці я яшчэ і ткала дываны, ручнікі.

Хутка пралятаюць гады, таму маладому пакаленню хачу пажадаць не марнаваць дарэмна час, больш займацца карыснымі справамі, быць добрымі, паважаць сваіх бацькоў, верыць у Бога, любіць і аберагаць нашу Беларусь.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

#нашелучшее #нашалепшае #годбелорусскойженщины 

administrator

Recent Posts

Финал конкурса «Семья года» покажут сегодня в телеэфире

Телеверсию финального этапа VII республиканского конкурса "Семья года", проходившего во Дворце спорта в Минске 10…

15 часов ago

Стратегические цели в сельском хозяйстве до 2030 года назвали в Минсельхозпроде

Стратегические цели на 2026-2030 годы определены государственной программой "АПК будущего". В их числе - производство…

15 часов ago

На сельскагаспадарчым кірмашы ў Казлоўшчыне (фотафакт)

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

2 дня ago

Сельскагаспадарчы кірмаш у Гезгалах (фотафакт)

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

2 дня ago

«Перамога» наводзіць парадак

Да навядзення парадку на тэрыторыі сваёй установы далучыліся і супрацоўнікі рэдакцыі газеты “Перамога”. Ірына Камарова,…

2 дня ago

Ведае ўчастковы. Як пакараюць за пашкоджанне аўтамабіля?

Пытанне: выйшаў раніцай на вуліцу і знайшоў на сваім прыпаркаваным каля дома аўтамабілі шматлікія пашкоджанні…

2 дня ago