На Дзятлаўшчыне распачалася рэалізацыя аднаго з маштабных праектаў у сферы будаўніцтва – рэканструкцыя будынка паліклінікі Новаяльнянскай гарадской бальніцы.
Заказчыкам выступіла Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца, генеральны падрадчык – унітарнае прадпрыемства “Гроднажылбуд”.
Фінансаванне работ запланавана згодна з інвестыцыйнай праграмай Гродзенскай вобласці на 2022-2024 гады ў межах фінансавання выдаткаў па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, агульны іх кошт складзе звыш 7 мільёнаў рублёў.
Рэалізацыя праекта праводзіцца ў два пускавыя комплексы, сёлета распачаты першы. Цяпер вядуцца падрыхтоўчыя работы: вынас інжынерных сетак камунікацыі з-за межаў забудовы, дэмантаж элементаў будынка з далейшым перапланаваннем.
У выніку замест двух асобных карпусоў будзе ўзведзены адзін П-падобны аднапавярховы будынак, дзе размесцяцца паліклініка і бальніца з двума асобнымі ўваходамі. Агульная плошча ўстановы павялічыцца ў тры разы і складзе 1344 квадратныя метры, будзе выдзелена “чырвоная” зона для прыёму інфекцыйных хворых, з’явяцца новыя палаты дзённага стацыянара і фізіятэрапеўтычная палата.
У эканоміцы Дзятлаўскага раёна ў студзені-верасні 2026 года было занята 9,5 тысячы чалавек. Намінальная налічаная…
На гэтым тыдні рэдакцыя Дзятлаўскай раённай газеты расчыніла свае дзверы для самых юных і дапытлівых…
Больш за тры сотні прадстаўнікоў розных рэгіёнаў краіны, у тым ліку дзятлаўчане, сёння прымаюць удзел…
У час канікулаў лагер “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы…
Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства “Конус” РУП…
В Новогрудке, в ФОК «Лидер», состоялся товарищеский матч между МФК «ФСК Дятлово» и МФК «Кореличи». Встреча…