Дзятлаўчане, напэўна, заўважылі з’яўленне на вуліцы Чырвонаармейскай горада Дзятлава дарожнай тэхнікі.

Тут пачаўся рамонт дарожнага палатна, работы ў межах якога выконвае дарожна-будаўнічае ўпраўленне № 24 (г. Ліда) і ДБУ № 30 (г. Ваўкавыск) – філіялы гродзенскага ААТ “Дарожна-будаўнічы трэст № 6”.

Папярэдняя сума на рамонт вуліцы Чырвонаармейскай складае каля 250 тысяч рублёў, выдаткаваных з раённага бюджэту.

Аб’ём работ – больш за 5,6 тысячы квадратных метраў. Тут праводзіцца фрэзераванне пашкоджанага слою асфальту з наступнай укладкай новага.

У далейшым гэта ж каманда выканае рамонтныя работы з асфальтаваннем на ўчастках вуліц Азёрнай, Леніна, Кастрычніцкай, Перамогі і Прытыцкага. Сродкі  на іх правядзенне прадугледжаны з раённага бюджэту.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
К 40-летию со дня аварии на Чернобыльской АЭС. Афиша
Европейская неделя иммунизации
О роли профилактических прививок

Похожие публикации