Праект “Са знакам якасці” Абнаўляцца, каб эфектыўна працаваць

Апошнім часам усё часцей чуем ад дзятлаўчан станоўчыя водгукі аб рабоце жыллёва-камунальнай службы раёна.

Усіх радуюць роўныя акуратныя вуліцы, утульныя дагледжаныя двары, цяпло і гарачае водазабеспячэнне, якія штодзень робяць наша жыццё камфортным.

У дапамогу камунальнай службе раёна працуе цэлы аўтатрактарны парк, які штогод абнаўляецца і папаўняецца новымі адзінкамі транспарту. Сёлета для закупкі тэхнікі на патрэбы добраўпарадкавання з раённага бюджэту было выдаткавана 100 тысяч рублёў.  За гэтыя сродкі набыты трактар МТЗ-82.1 для вытворчага ўчастка ў Казлоўшчыне, ён ужо прыбыў на месца, а таксама трактарны прычэп грузападымальнасцю 4,5 тоны для ўчастка ў Наваельні, які будзе дастаўлены на працягу тыдня.

Як расказаў дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Пяцюк, за ўласныя сродкі прадпрыемства закупіць асенізатарную машыну на базе аўтамабіля ГАЗ, у лізінг плануецца набыць 20-тонны грузавы аўтамабіль МАЗ. Ён будзе выкарыстоўвацца для добраўпарадкавання горада і пасёлкаў, падсыпкі аўтадарог, перавозкі пілавіння, аказання паслуг насельніцтву па перавозцы грузаў.

Кажучы пра тэхнічнае абнаўленне, немагчыма не ўзгадаць той факт, што ў 2024 годзе камунальнай службай раёна ў лізінг быў набыты перасоўны драбільны комплекс, які выкарыстоўваецца ў вырабе паліва для кацельняў Дзятлаўшчыны з мясцовай драўніны.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Выязная калегія ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама праходзіць на Дзятлаўшчыне

У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…

7 часов ago

Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…

7 часов ago

Работы на фінішнай прамой

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…

7 часов ago

«От нас кое-что зависит». Лукашенко высказался о роли Беларуси в структуре европейской безопасности

Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…

8 часов ago

В Беларуси установлен перечень заготовителей и объемы закупок сельхозпродукции для госнужд на 2027 год

Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…

8 часов ago

Спрашивали? Отвечаем…

Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…

9 часов ago