Праект “Пажарнае братэрства. Гісторыя аднаго фота”. Быццам гэта было ўчора

Фотаздымкі – сведкі гісторыі чалавека, калектыву, арганізацыі, эпохі. Праз гады і дзесяцігоддзі яны даюць магчымасць ратаўнікам узгадаць самыя яркія моманты, падзеі, эмоцыі, саслужыўцаў і тое, як развівалася, мадэрнізавалася пажарная служба Дзятлаўшчыны, заснаваная на прынцыпах мужнасці, братэрства і ўзаемнай падтрымкі.

З гэтага калектыўнага фота глядзяць на нас пяць маладых супрацоўнікаў ваенізаванай пажарнай службы: 1996 год, і яны толькі пачынаюць свой шлях у прафесіі, ганарацца сваім выбарам – стаяць на абароне бяспекі людзей, іх жылля і маёмасці.

З таго часу мінула без малога 30 гадоў, але гэты адметны дзень яны не забудуць ніколі. Пра падзеі таго часу расказвае адзін з герояў фотаздымка, ветэран пажарнай службы раёна Аляксандр Трафімчык:

– Як жа не помніць? На фота – работнікі ваенізаванай пажарнай часці № 2 “Наваельня” (у той перыяд была ваенізацыя пажарнай службы): вадзіцелі Валерый Івашка, Аляксандр Ганчар, начальнік каравула Аляксандр Грыцук, я, камандзір аддзялення, і Сяргей Савасцюк – ратаўнік-пажарны. У Дзень Незалежнасці мы ўсе маладыя, прыгожыя, разам прымалі прысягу на вернасць Айчыне каля падножжа абеліска Славы. Пасля гэтага былі паказальныя выступленні на стадыёне “Колас”, там і зрабілі фотаздымак на фоне сваёй баявой машыны – пажарнай аўтацыстэрны на базе аўтамабіля ЗІЛ-130. 

Нават пяці гадоў няма, як Аляксандр Міхайлавіч пакінуў баявое дзяжурства і пайшоў на заслужаны адпачынак, але і сёння ўзгадвае тыя гады з цеплынёй:

– Працавалі разам, былі дружныя, адказныя, нават Новы год разам сустракалі, хто быў не на дзяжурстве. У тыя часы не было банкаўскіх картак, зарплату атрымлівалі па ведамасці наяўнымі грашыма тут, у часці, і гэта таксама была добрая нагода сабрацца.

Для кожнага з мужчын на фота служба ў Дзятлаўскім РАНС – важная старонка біяграфіі, якая засталася ў мінулым, але ўспамінаецца з цеплынёй і светлай настальгіяй. Цяпер усе знайшлі сябе ў новых занятках: Сяргей Савасцюк працуе ў службе аховы гіпермаркета ў Дзятлаве, Аляксандр Ганчар – на малой радзіме вадзіцелем у ТАА “Трыял Эксперт”, Аляксандр Грыцук – на АЗС у Наваельні, часам у сезон ён працуе на ўборачнай кампаніі ў ААТ “Граніт-Агра”, Валерый Івашка – вадзіцель пажарнай машыны на камбінаце хлебапрадуктаў. Сам Аляксандр Трафімчык займаецца садаводствам і агародніцтвам у родных Таркачах і дапамагае сёстрам у Навагрудку.

Іх сяброўства паспяхова прайшло выпрабаванне часам, тым больш што мужчыны жывуць недалёка адзін ад аднаго. Нават калі здаецца, што ўсе моцна занятыя сваімі паўсядзённымі справамі, адзін званок – і Новаяльнянскі пажарны пост зноў у зборы.

– Ва ўсе часы прафесія ратаўніка – надзвычай адказная, яна патрабуе прафесіяналізму і пэўных валявыях якасцей. Бывала, знаходзіліся тыя, хто жартаваў: пажарны на службе спіць і сніць, што яму спаць хочацца, – кажа Сяргей Савасцюк. – Ды наша работа ніколі не была лёгкай: прафілактычныя мерапрыемствы, выезды на пажары, вучэнні. Як і цяпер, востра стаяла праблема выпальвання травы, толькі ў нас такіх аб’ёмных аўтацыстэрнаў не было, даводзілася часцей ездзіць запраўляцца вадой.

– Сёння створаны выдатныя ўмовы для ратаўнікоў, пабудавана новая сучасная часць, мы б і самі вярнуліся папрацаваць ненадоўга, – дадае Аляксандр Ганчар. – Але і нам не было на што скардзіцца: служылі адказна, жылі дружна, разам і святы адзначалі, і ў будні прыходзілі адзін аднаму на дапамогу. Так застаецца і цяпер: наша пажарнае сяброўства жыве і падтрымліваецца, чаго шчыра жадаем і сённяшнім ратаўнікам.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#МЧС #проект

administrator

Recent Posts

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

1 час ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

1 час ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

1 час ago

Набор невест ОТКРЫТ!

Мечтаешь примерить белое платье и почувствовать себя невестой, даже если до свадьбы ещё далеко? Или…

2 часа ago

Канікулы-2026. Урок бяспекі з першых рук

У аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Закон, бяспека і паспяховы…

2 часа ago

В Беларуси выросло пособие по уходу за человеком старше 80 лет или инвалидом I группы

В Беларуси с 1 августа выросло пособие по уходу за пожилым человеком старше 80 лет…

2 часа ago