Аграрыі сельскагаспадарчага філіяла актыўнымі тэмпамі набліжаюцца да фінішу ўборкі гэтай культуры на сілас і да экватара ўборкі на зерне.

Аб тым, як ідзе працэс, расказаў галоўны аграном СГФ “АграМілк” Андрэй Лежань:

– На сёння ўбралі 719 гектараў кукурузы  на сілас, што складае 81 % ад плошчы пасеянага, валавы збор – 15 021 тона. На зерне ўбрана 192 гектары (48 %) пры ўраджайнасці 100 цэнтнераў з гектара. Валавы збор склаў 1920 тон.

Ва ўрочышчы Загуменне Засецце працуюць два здрабняльныя комплексы “Джон Дзір” і “КВК-800”, на адвозцы – дзесяць адзінак тэхнікі: па пяць трактароў і МАЗаў.

Працэс ідзе без перапынкаў, надвор’е спрыяе плённай рабоце, таму і настрой у аграрыяў выдатны.

– Стараемся ўсё ўпарадкаваць, пакуль суха і не холадна. Сёння тэхніка ідзе лёгка, працуецца з задавальненнем, – расказвае трактарыст-машыніст Сяргей Пашукевіч. – З пачатку года працаваў на трактары “МТЗ-82” на ўнясенні арганічных угнаенняў, усё лета правёў за рулём камбайна “Джон Дзір” на падборы траў, а цяпер на ім жа ўбіраю кукурузу.  Работа ладзіцца, кормяць добра, прывозяць на месца. Люблю працаваць у полі: адчуваецца маштаб, веліч, ды і ўраджай кукурузы сёлета радуе.

Свята работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, якое не за гарамі, Сяргей Якаўлевіч традыцыйна сустрэне з сям’ёй. Ён віншуе ўсіх аграрыяў з гэтай нагодай, жадае ўсяго найлепшага і спадзяецца, што начальства адзначыць калектыў святочнай прэміяй.

Уладзімір Лайло – адзін з самых вопытных механізатараў філіяла, ужо 40 гадоў ён у сельскай гаспадарцы. За рулём сучаснага трактара “МТЗ-1523” працуе пяты год, выконвае ўсе віды работ: ад ворыва і падрыхтоўкі глебы пад сяўбу – да перавозкі ўраджаю, чым займаецца і цяпер.

– Я вырас у вёсцы, іншай работы для сябе ніколі не жадаў, – дзеліцца мужчына. – Дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся. Працаваць добра: тэхніка за дзесяцігоддзі стала больш магутнай і зручнай, а на малой радзіме зямля сама дапамагае.

Ён далучаецца да віншавання калег з надыходзячым святам:

– Жадаю, каб было ва ўсіх моцнае здароўе, усё астатняе заробім. Каб наша работа заўсёды цанілася і дастойна аплачвалася, а ўраджаі з кожным годам раслі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Аб занятасці насельніцтваі налічанай заработнай плаце работнікаў Дзятлаўскага раёна

У эканоміцы Дзятлаўскага раёна ў студзені-верасні 2026 года было занята 9,5 тысячы чалавек. Намінальная налічаная…

9 часов ago

Прафарыентацыя. У гасцях у “Перамогі”, або Як нараджаецца раёнка

На гэтым тыдні рэдакцыя Дзятлаўскай раённай газеты расчыніла свае дзверы для самых юных і дапытлівых…

9 часов ago

Што цэняць і чаго чакаюць маладыя беларусы?

Больш за тры сотні прадстаўнікоў розных рэгіёнаў краіны, у тым ліку дзятлаўчане, сёння прымаюць удзел…

9 часов ago

Моладзевыя навіны. “Асенні экспрэс”: прыгоды на планетах

У час канікулаў лагер “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы…

9 часов ago

Актуальны каментарый. Мы робім усё, каб стаць мостам для дыялогу

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства “Конус” РУП…

11 часов ago

МФК «ФСК Дятлово» одержал победу в товарищеском матче и готовится к турниру «Соседи»

В Новогрудке, в ФОК «Лидер», состоялся товарищеский матч между МФК «ФСК Дятлово» и МФК «Кореличи». Встреча…

11 часов ago