Член Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама Павел Ашурык сумесна зміністрам працы і сацыяльнай абароны Андрэем Лабовічам прыняў удзел у пасяджэнні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, дзе былі разгледжаны пытанні пажарнай бяспекі, абароны насельніцтва і тэрыторыі горада Гродна ад надзвычайных сітуацый прыроднага характару, таксама абмеркавана тэма стану вытворчага траўматызму і яго прафілактыкі ў арганізацыях горада Гродна за дзевяць месяцаў 2026 года.
– Жыццё і здароўе чалавека вышэй за ўсё, таму невыпадкова, што яны стаяць на першым месцы. Па выніках дзевяці месяцаў гэтага года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2025 года колькасць траўмаваных на вытворчасці ў горадзе Гродне знізілася з 48 да 40 выпадкаў. На фоне зніжэння агульнай колькасці няшчасных выпадкаў на вытворчасці, а таксама траўмавання з лёгкім зыходам адзначаецца рост такіх выпадкаў з цяжкім зыходам і наяўнасць гібелі. Па-ранейшаму самы высокі ўзровень вытворчага траўматызму назіраецца ў галінах будаўніцтва, прамысловасці, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, транспарту і камунікацый.
У параўнанні з мінулым годам адзначана зніжэнне колькасці пажараў, а за дзевяць месяцаў сёлета ў Гродне іх адбылося 58. Нават з улікам найменшай лічбы ў параўнанні з абласнымі цэнтрамі краіны сітуацыя застаецца адной з самых значных і патрабуе павышанай увагі і кантролю.
Як у сферы пажарнай бяспекі, так і пытаннях вытворчага траўматызму істотную ролю іграе прафілактыка, бо прычыны і ўмовы, якія прыводзяць да цяжкіх, часам і трагічных наступстваў, прыкладна аднолькавыя на працягу гадоў. У сувязі з гэтым апраўданым бачыцца павышэнне эфектыўнасці сістэмы функцыянавання сістэм кіравання аховай працы ў арганізацыях шляхам рэалізацыі мерапрыемстваў па своечасовым выяўленні і ўхіленні небяспечных вытворчых фактараў па папярэджанні нясчасных выпадкаў і зніжэнні ўзроўню вытворчага траўматызму.
Пастаянная работа з насельніцтвам, кіраўнікамі арганізацый, выканкамамі, прафсаюзамі зможа забяспечыць здароўе і належныя ўмовы жыцця і працы нашых грамадзян. Гэтыя кірункі будуць таксама знаходзіцца ў сферы ўвагі парламентарыяў для вывучэння неабходнасці карэкціроўкі заканадаўства ў абазначаных сферах, – падкрэсліў сенатар.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Каб адшукаць адказ на гэта пытанне, прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, мясцовай улады і Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага…
С этого дня зима окончательно вступает в свои права. 28 ноября в народном календаре отмечается…
Сегодня в 04-47 на линию «101» поступило сообщение о запахе гари в жилом доме по…
Асаблівая сустрэча – з водарам восені, бабуліных пірагоў, хатніх нарыхтовак і тых самых сакрэтаў, якія…
Президент Беларуси Александр Лукашенко направился с большим визитом в государства Персидского залива и Юго-Восточной Азии.…
55 гадоў з дня ўтварэння адсвяткавала КУП “Дзятлаўскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм”. Старонкі яго багатай на…