Сваімі меркаваннямі дзеляцца ўдзельнікі гуртка “Юны журналіст” пры рэдакцыі газеты “Перамога”.
Кацярына Роўба, навучэнка 11 класа сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча.
У дзяцінстве я не ведала, чаму плошча ў маім горадзе называецца “17 Верасня”. І толькі калі пачала вывучаць гісторыю сваёй краіны ў школе, даведалася, што гэта не проста назва плошчы, а жывая гісторыя, захаваная ў камені і зеляніне, якая нагадвае пра важны дзень, што назаўжды змяніў лёс нашай краіны.
17 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень народнага адзінства. Гэта свята сімвалізуе адзінства народа Беларусі ў імкненні да міру і незалежнасці.
17 верасня 1939 года стала не толькі пераломным момантам у гісторыі Беларусі, але і пачаткам доўгага і складанага шляху да самавызначэння народа. Гэта дата нагадвае мне пра важнасць памяці пра мінулае, неабходнасць вывучэння і разумення складаных гістарычных працэсаў, каб пазбегнуць паўтарэння памылак і будаваць будучыню на аснове міру і ўзаемаразумення. У ёй захавана агульнае імкненне беларусаў бачыць сваю краіну моцнай і незалежнай.
У Беларусі на працягу стагоддзяў поруч у міры і згодзе жывуць прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў, рэлігій і культур. Гэта разнастайнасць і талерантнасць сталі візітнай карткай нашай краіны. Гэты дзень павінен быць напоўнены канкрэтнымі справамі па захаванні нашай гісторыі, традыцый, праяве павагі да подзвігу нашых дзядоў і прадзедаў, якія адстаялі мір на беларускай зямлі і нацыянальнае адзінства.
Мая мара – унесці свой асабісты ўклад у развіццё роднай Беларусі. Хачу, каб мной ганарыліся мае бацькі і настаўнікі. Пастаянна ўдзельнічаю ў конкурсах даследчых работ, вывучаю гісторыю роднага краю, выступаю на канферэнцыях рознага ўзроўню, займаюся валанцёрскай дзейнасцю, з’яўляюся членам школьнай каманды ў патрыятычнай гульні “Зарнічка”, разам з маімі сябрамі-аднакласнікамі – прызёрам абласных ваенна-патрыятычных спаборніцтваў “Арляня”, у час якіх наша дружная каманда становіцца адзіным згуртаваным калектывам!
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…