Сваімі меркаваннямі дзеляцца ўдзельнікі гуртка “Юны журналіст” пры рэдакцыі газеты “Перамога”.
Ганна Халілава, навучэнка 5 “Б” класа сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава.
У нашым горадзе ёсць плошча 17 Верасня. Менавіта тут адзначаюцца важныя святы: Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці, Дажынкі і іншыя.
А яшчэ ёсць у календары святочная дата 17 верасня – Дзень народнага адзінства, што сімвалізуе нацыянальную, дзяржаўную і тэрытарыяльную цэласнасць нашай краіны. Менавіта ў гэты дзень 85 гадоў таму адбылося ўз’яднанне Заходняй Беларусі і БССР. Сёння ўсе разумеюць, як важна жыць у моцнай, дружнай і мірнай сям’і, быць згуртаванымі і з’яўляцца апорай адзін для аднаго. Таму дата гэтая важная і значная, бо кожны грамадзянін абавязаны ведаць гісторыю сваёй краіны, ганарыцца сваім народам, уносіць свой уклад у развіццё і росквіт Радзімы.
Штогод у школах Беларусі праходзіць адзіны ўрок, прысвечаны Дню народнага адзінства, сустрэчы з прадстаўнікамі розных структур, якія даюць магчымасць нам больш даведацца аб гэтай падзеі. Так, наведаўшы гісторыка-краязнаўчы музей, я даведалася пра гісторыю назвы плошчы ў родным горадзе, убачыла экспанат – графічны малюнак “Вызваленне Дзятлава, 1939 год”, аўтарам якога з’яўляецца Сямён Герус.
З кожным годам мы набываем новыя веды і разумеем, што наша краіна прайшла праз мноства выпрабаванняў і пераадолела іх дзякуючы адзінству народа, любові да роднай зямлі, бо найважнейшыя рысы характару беларускага народа – гэта міласэрнасць, любоў, спачуванне. У іх і заключаецца наша адзінства і сіла.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…