Прадукты будуць свежыя

У аўтапарку цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папаўненне.

Сюды прыбыў новенькі МАЗ-365022 фургон-ізатэрма.

У чым асаблівасць гэтага транспартнага сродку? Справа ў тым, што прызначаны ён для перавозкі астуджаных і замарожаных прадуктаў. Ізатэрмаванне кузава выканана з сэндвіч-панэляў з уцяпляльнікам з пенаполіуўрэтану з ашалёўкай сцен і даху шклонапоўненым пластыкам. Унутры фургона падлога зроблена з вільгацетрывалай фанеры, пакрытай поліўрэтанавай заліўкай. Усе матэрыялы маюць сертыфікаты адпаведнасці па гігіене, дазваляюць выкарыстоўваць пры мыйцы хімічныя сродкі, а значыць, падтрымліваць належную чысціню.

Ключы ад новага аўто атрымаў вадзіцель цэнтра Сяргей Жых. Ён з задавальненнем садзіцца за руль у камфортны салон машыны і гатовы курсіраваць па вызначаных маршрутах да харчблокаў.

Якасцям і тэхнічным характарыстыкам новага аўтамабіля парадаваліся як начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская, так і кіраўнік Дзятлаўскага раённага цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый Святлана Панасюк.

– Гэты ізатэрмічны транспарт набыты за бюджэтныя сродкі раёна, – расказала Марына Лашкоўская. – Ён дазволіць нам забяспечыць больш спрыяльныя ўмовы па арганізацыі харчавання навучэнцаў установаў адукацыі. Разам з прамымі пастаўкамі вытворцаў прадуктаў харчавання непасрэдна ва ўстановы адукацыі новая спецыялізаваная машына дасць магчымасць дастаўляць асобныя прадукты харчавання. Пры гэтым поўнасцю будуць захоўвацца іх якасць і бяспека пры перавозцы, яны будуць абаронены ад вільгаці і забруджвання.

– Патрабаванні да харчавання навучэнцаў і выхаванцаў установаў адукацыі дастаткова сур’ёзныя , – пацвердзіла Святлана Панасюк. – Іх неабходна выконваць. Менавіта таму сёлета ў чэрвені для дастаўкі прадуктаў ва ўстановы для Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый быў набыты грузавы МАЗ з ізатэрмічным кузавам за 168 тысяч рублёў. Мы вельмі ўдзячны старшыні Дзятлаўскага райвыканкама за дапамогу ў набыцці гэтага транспартнага сродку.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Паразважалі аб каштоўнасцях, якія не старэюць з часам

У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам…

3 часа ago

З рэдакцыйнай пошты. “Дзякуй за цяпло душы і залатыя рукі!”

Такія словы работнікам сацыяльнай службы адрасавала Надзея Башко – аўтар ліста, які прыйшоў на адрас…

4 часа ago

Сталі дыпламантамі рэспубліканскага конкурсу

Напярэдадні Дня настаўніка выдалася цудоўная нагода расказаць аб значных поспехах педагогаў Дзятлаўскага раёна. Нядаўна ў…

4 часа ago

В преддверии Дня учителя в Гродно отметили лучших работников образования

В Гродно прошло торжественное мероприятие, приуроченное ко Дню учителя, который отмечается в первое воскресенье октября.…

4 часа ago

Александр Лукашенко: политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России

Политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил…

4 часа ago

Порядок использования автоматических электронных аппаратов

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

4 часа ago