У раёне прадаўжаецца месячнік па добраўпарадкаванні, у межах якога праходзіць вялікі раённы суботнік.
Яго ўдзельнікамі сталі арганізацыі, прадпрыемствы і навучальныя ўстановы, работнікі якіх наводзяць парадак не толькі на сваіх тэрыторыях, але і на розных участках горада, замацаваных за іх арганізацыяй.
Галоўная задача – прыбраць апалую лістоту, якой яшчэ багата на зямлі. З самай раніцы вялікая каманда Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир”, узброіўшыся граблямі і вялікімі мяхамі, прыступіла да работы на замацаванай тэрыторыі.
– Штогод прыбіраем у адным і тым жа месцы, аб’ём работ і задачу добра ведаем, таму спраўляемся дружна і хутка. Не цяжка крыху папрацаваць разам, каб горад быў чыстым і ўтульным, – дзеліцца інжынер-мікрабіёлаг прадпрыемства Алена Ёдчык.
Каб ахапіць большую тэрыторыю ў час суботніка, работнікі жылкамунгаса падзяліліся на дзве групы, працавалі ў поймах ручаін паміж вуліцамі Міцкевіча – Камсамольская, Навагрудская –Белуша. Падрабязнасцямі працэсу падзяліўся дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Пяцюк:
– У раённым суботніку ад нашай арганізацыі прымаюць удзел каля 40 чалавек, якія падзяліліся прыкладна пароўну. Праводзім уборку тэрыторыі каля вадаёмаў, паралельна ажыццяўляем падрэзку дрэваў, кустоўя, абкошванне. Задзейнічана камунальная тэхніка – вышка, смеццявоз і трактар. Пры неабходнасці машыны выязджаюць на падмогу іншым арганізацыям для вывазу смецця. Гэта мерапрыемства карыснае тым, што парадак падтрымліваецца не толькі на часта наведваемых тэрыторыях, але і ў іншых месцах, дзякуючы чаму гараджанам адкрываюцца новыя краявіды і прыгожыя пейзажы.
– Ці гатовы горад і раён да зімы?
– Завяршаем ямачны рамонт, засталося ўпарадкаваць вуліцы Кастрычніцкую і Кірава. Прачышчаны ад пяску і ілу ўсе ліўневыя рашоткі, падрыхтаваны скрыні і пясчана-солевая сумесь. Сочым за прагнозам надвор’я і ў хуткім часе будзем іх выстаўляць на вуліцы горада. Тэхніка і персанал гатовы да работы ў зімовы час.
Алена Хамко і Вераніка Радзюк падзяліліся сваімі ўражаннямі ад мерапрыемства:
– На суботнікі ходзім заўсёды ахвотна, бо любім працаваць на свежым паветры. Сёння робім усім раёнам адну вяліку справу, што не можа не радаваць.
На працягу дня на розных вуліцах горада можна было пабачыць рабочы працэс. Напрыклад, работнікі райвыканкама традыцыйна працавалі ў гарадскім скверы па вуліцы Міцкевіча, электрычныя сеткі і ДРБУ-119 – у парку па вуліцы Слонімскай, навучэнцы разам з педагогамі – на тэрыторыі школ і каля іх. Работнікі ЦРБ, райЦГЭ, рэдакцыі, Дварэцкага льнозавода прыбіралі тэрыторыі сваіх арганізацый і прадпрыемстваў.
Нагадаем, што раённы суботнік ладзіцца згодна з рашэннем Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта і заробленыя на ім грашовыя сродкі арганізацыі раёна пералічаць на спецыяльны рахунак райвыканкама № BY11АКВВ 3641 5150 0005 9420 0000 адкрытага акцыянернага таварыства “ААБ Беларусбанк” г. Мінск, БИК АКВВYXУНП 500058773.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
В Беларуси в сельскохозяйственных организациях и крестьянско-фермерских хозяйствах намолочено зерновых с учетом рапса и кукурузы…
Каля сцен Брэсцкай крэпасці ў час урачыстай цырымоніі з удзелам намесніка міністра працы і сацыяльнай…
https://www.youtube.com/embed/mw7bQRrM9ZY Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Напрыканцы кастрычніка супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ў Дзятлаўскім раёне спынілі для праверкі легкавы аўтамабіль. Пры аглядзе аўто…
Президент принял участие в IV Минской международной конференции по евразийской безопасности. Президент Беларуси Александр Лукашенко…
На территории Гродненской области в период времени с 4 по 7 ноября сотрудниками Госавтоинспекции будут…