У Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава летам 2017 года працуюць аб’яднанні па інтарэсах.

Аб’яднанне па інтарэсах “Сучаснік” дапаможа развіць лідарскія якасці і навыкі вядзення дыскусіі. Вас чакаюць “круглыя сталы”, дзелавыя гульні, трэнінгі па самаразвіцці і прафарыентацыі.

Аматараў ствараць падарункі для родных і блізкіх заклікаюць наведаць аб’яднанне “Хэнд-мэйд дэкор”. Тут можна засвоіць тэхнікі дэкупажу, скрапбукінгу, квілінгу, навучыцца працаваць з фоаміранам.

У аб’яднанні па інтарэсах “Мадэляванне лятальных апаратаў” навучаць ствараць ротарныя і гумаматорныя лятальныя мадэлі, планеры, паветраных змеяў, пазнаёмяць з гісторыяй стварэння лятальных апаратаў.

Аб’яднанне “Сучасныя і традыцыйныя гульнёвыя тэхнікі” абяцае шмат цікавых трэнінгаў і гульняў — дзелавых, эканамічных, народных.

Наведвальнікі “Школы прыгажосці” атрымаюць практычныя навыкі канструявання і мадэлявання адзення, паўдзельнічаюць у модных дэфіле, даведаюцца, як стварыць свой непаўторны вобраз.

“Хобі-лэнд” навучыць працаваць з дэмпінгавым матэрылам. Вы асвоіце мастацтва лэнд-арту, навучыцеся выкарыстоўваць для арыгінальных вырабаў старыя, непатрэбныя рэчы.

Выбраць месца для адпачынку і сховішча ў экстрэмальнай сітуацыі навучаць у аб’яднанні па інтарэсах “Школа выжывання”. Тут вы атрымаеце навыкі арыентавання на мясцовасці, пабудовы простых сховішчаў, аказання першай  дапамогі, пераадолення перашкодаў, навучыцеся ўсяму, што спатрэбіцца ў складанай сітуацыі.

Т. ВАНІСЛАЎЧЫК,
дырэктар Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации