У свята Найсвяцейшых Цела і Крыві Хрыста, 7 чэрвеня, каталіцкія вернікі Дзятлаўшчыны прайшлі па вуліцах горада ў працэсіі, даючы сведчанне веры і выпрошваючы Божае блаславенне для ўсіх яго жыхароў.
Урачыстасць пачалася святочнай імшой у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве, якую правялі разам ксёндз-пробашч Андрэй Лішко і вікарыйны святар касцёла ксёндз Яўгеній Ціхан. У ёй прынялі ўдзел дзеці, якія сёлета і ў мінулым годзе прынялі першую Святую камунію, іх бацькі, міністранты, удзельнікі касцёльнага камітэта, прыхаджане і госці горада.
– Мы прымаем у сябе цела Божае ў вобразе хлеба, каб Бог быў у нас. Але не забывайцеся, што хлеб не трэба пакідаць на потым, хаваць у далёкую скрыню, ім трэба дзяліцца з блізкімі і далёкімі людзьмі, вернікамі і тымі, хто сумняваецца ў Збаўцу, – адзначыў ксёндз Андрэй.
Шматлюдная працэсія прайшла вуліцамі райцэнтра, спыняючыся на малітву і слуханне Слова Божага перад чатырма алтарамі, упрыгожанымі жыхарамі аграгарадка Раклевічы, вёсак Яцвезь, Міроўшчына, Малдуці, Курпешы, горада Дзятлава.
На завяршэнні ўрачыстага шэсця пробашч касцёла яшчэ раз падзякаваў за садзеянне кіраўніцтву раёна, супрацоўнікам АУС райвыканкама, дзяржаўтаінспекцыі, медыкам – суправаджалі свята, міністрантам і усім вернікам – за вялікую падрыхтоўку і за тое, што раздзялілі разам радасць гэтага асаблівага дня.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Малако ў Беларусі называюць “белым золатам”, а малочную прадукцыю пад беларускімі брэндамі любяць і цэняць…
Дворецкий сельский исполнительный комитет информирует, что в районной газете «Перамога» от 8 июля 2026 года…
Дисциплина цен находится под постоянным пристальным контролем со стороны государства. Комитетом государственного контроля Гродненской области…
В средствах массовой информации по прежнему актуальна тема зарплаты в конвертах. Комитет госконтроля Гродненской области…
Для оперативного устранения последствий ураганных ветров, прошедших на территории Островецкого опытного лесхоза, дополнительно переброшены силы…
В Беларуси намолотили более 7 млн т зерна, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…