Працаўнікі сельскай гаспадаркі Дзятлаўшчыны рыхтуюцца да сяўбы

Будзе вясна ў гэтым годзе ранняй ці , як летась , затрымаецца ў дарозе , дакладна вядома толькі нябеснай канцылярыі.

Тым не менш, ва ўсіх сельгас­прадпрыемствах раёна поўным ходам ідуць работы па пад­рыхтоўцы да вясенне-палявых работ. Ужо распрацаваны планы, пастаўлены і акрэслены задачы.

Аб тым , якія задачы стаяць перад сельгасарганізацыямі раёна і як гаспадаркі спраўляюцца з імі , расказаў першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзятлаўскага райвыканкама Юрый Бортнік :

– Сельская гаспадарка – галіна з вельмі непрадказальнымі вынікамі. І для таго, каб мінімізаваць рызыку, неабходна браць пад увагу вельмі многае: гатоўнасць тэхнікі, наяўнасць насення, угнаенняў, гаруча-змазачных матэрыялаў, механізатарскіх кадраў.

Відавочна, што пасяўная кампанія і падрыхтоўка да яе ў параўнанні з мінулым годам пачнецца раней. У сувязі з гэтым, ужо цяпер неабходна ўносіць у глебу арганічныя угнаенні. Работы па вывазе і ўнясенні вядуцца ва ўс іх дзевяці сельгаспрадпрыемствах раёна.

Сёлета пад яравую сяўбу і будучы ўраджай прадугледжана нарыхтаваць, вывезці і ўнесці каля 447 тысяч тон арганікі .

Па стане на 12 лютага ў гаспадарках раёна яе нарыхтавана 331,6 тысячы тон, што складае 74 % да плана. Пад будучы ўраджай вывезена 277,6 тысячы тон арганікі, што складае 84 % ад нарыхтаванага, пад сяўбу яравых унесена 127,6 тысячы тон арганічных угнаенняў, што складае 38 % ад нарыхтаванага.

Хуткімі тэмпамі выканаць даведзеныя заданні імкнуцца ўсе сельгасарганізацыі , аднак лі­дзіруючыя пазіцыі ўтрымлівае ААТ “ Граніт-Агра ”, дзе ўжо вывезена 75 тысяч тон арганікі з амаль 77 тысяч нарыхтаваных. 47,8 тысячы тон угнаенняў, а гэта 62 % да плана, унесена пад сяўбу яравых.

Актыўна вядуцца работы па забеспячэнні глебы арганічнымі ўгнаеннямі і ў КСУП “ Вой­невічы ”. За кароткі тэрмін у гаспадарцы вывезена каля 35,7 тысячы тон арганікі з амаль 42 тысяч нарыхтаваных, пад сяўбу яравых у глебу ўнесена 18,2 тысячы тон арганічных угнаенняў, што складае 44 % ад нарыхтаванага .

Адказна спраўляюцца з пастаўленымі задачамі і ў КСУП “Русь- Агра ”. Тут вывезена 35 ты­сяч тон арганікі з 37 тысяч нарыхтаваных , што складае 94 % ад нарыхтаванага. Пад яравую сяўбу ў глебу ўнесена 14 тысяч тон арганічных угнаенняў, што складае 37 % ад нарыхтаванага.

У чацвёрцы лепшых па выкананні даведзеных заданняў – КСУП “ Хвінявічы ”. Тут вывезена 26,3 тысячы тон арганікі з амаль 37 тысяч нарыхтаваных. 20,7 тысячы тон угнаенняў, а гэта 57 % ад нарыхтаванага, унесена пад сяўбу яравых.

Асаблівая ўвага надаецца нарыхтоўкам усіх відаў мінеральных угнаенняў. Па стане на 12 лютага ў гаспадарках раёна маецца 4748 тон мінеральных угнаенняў, што складае 51 % да патрэбы. Для параўнання, на аналагічную дату 2019 года мінеральных угнаенняў было 3591 тон, або 39 % да патрэбы .
Забяспечанасць сельгасарганізацый азотам у гэтым го­дзе складае 1981 тону (52 %), фосфарам – 228 тон (15 %), каліем – 2539 тон (64 %).

Пільная ўвага ў раёне надаецца і падрыхтоўцы насення. Для правядзення сяўбы яравых збожжавых і зернебабовых у сельгасарганізацыях засыпана 2705,7 тоны насення, што складае 142 % да патрэбы, з улікам страхавога фонду. Усё насенне ачышчана, праверана і, як сведчыць інфармацыя, атрымана ў раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін, захоўваецца ў засеках насыпам у адпаведнасці з патрабаваннямі дзяржаў нага стандарту. Не забываюць у гаспадарках і аб неабходнасці правядзення сортазмены і сортаабнаўлення. Для гэтага плануецца правесці закупку элітных сартоў насення пшаніцы, ячменю, аўсу, лёну .

Акрамя таго, усё насенне перад сяўбой павінна прайсці стадыю пратручвання. Для гэтага ў раёне маецца 2610,2 тоны пратручвальных рэчываў, што складае 137,6 % да патрэбы. Усе сродкі абароны, неабходныя для правядзення пратручвання насення, хімічнай праполкі і іншых в ідаў ахоўных мерапрыемстваў, гаспадаркі раёна закупляюць самастойна.

Гатоўнасць тэхні к і да веснавых палявых работ – яшчэ адна з важных задач будучай сяўбы. Адзначу , что ва ўс іх сельгасарганізацыях актыўна вядуцца работы па рамонце трактароў, глебаапрацоўчых і пасяўных агрэгатаў, праводзіцца закупка неабходных для рамонту сельгастэхнікі запчастак.

Упраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання сумесна з кіраўнікамі гаспадарак право­дзіцца мэтанакіраваная работа па забеспячэнні механізатарскімі кадрамі на перыяд палявых работ. На канец 2019 года забяспечанасць кадрамі складала 85,4 % да патрэбы. Недахоп у кадрах агранамічнай службы плануецца папоўніць маладымі спецыялістамі Навагрудскага дзяржаў нага сельскагаспадар чага прафесійнага ліцэя.

З мэтай навучання новым тэхналогіям вырошчвання сельскагаспадарчых культур на курсах па павышэнні кваліфікацыі штогод навучаюцца ўсе галоўныя аграномы прадпрыемстваў АПК.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Тэрыторыя дзяцінства. “Пошта даверу”. Для чаго існуе? Як звяртацца?

Сёлета ва ўстановах адукацыі Дзятлаўшчыны ўкаранёна новая форма аказання дапамогі і падтрымкі навучэнцам – “Пошта…

15 часов ago

Трыумф берагіняў традыцый: Дзятлаўшчына бліснула на фестывалі “Скарбы Гродзеншчыны”

У Год беларускай жанчыны асабліва прыемна адзначаць поспехі тых, хто сваім талентам, адданасцю і шчырай…

15 часов ago

Колькі каштуе чалавечае жыццё?

На Дзятлаўшчыне прайшоў семінар-нарада па ўмовах і ахове працы, накіраваны на прафілактыку вытворчага траўматызму, для…

16 часов ago

Хто на Дзятлаўшчыне “Уладар сяла”?

10 чэрвеня пляцоўка каля Дварэцкага дома культуры ператварылася ў сапраўдны кірмаш талентаў, спартыўнага запалу і…

16 часов ago

Міністр ЖКГ правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

10 чэрвеня Дзятлаўшчыну з рабочым візітам наведаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Генадзь Трубіла. Ён…

17 часов ago

Канікулы са спартыўным настроем

Сёння на стадыёне “Колас” сабраліся самыя актыўныя, спартыўныя выхаванцы аздараўленчых летнікаў на раённую спартландыю “Звонкія…

17 часов ago