Дзятлаўшчыну наведала Міжведамасная камісія па праблемах пажылых людзей, ветэранаў і асобаў, пацярпелых ад наступстваў войнаў, пры Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Яе ўдзельнікі правялі маніторынг работы арганізацый Дзятлаўскага раёна ў сферы абароны правоў пажылых людзей, ветэранаў.
У складзе рабочай групы пад кіраўніцтвам галоўнага спецыяліста ўпраўлення нагляду і прафілактыкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Міхаіла Батуры працавалі начальнік аддзела каардынацыі ўзаемадзеяння і эксплуатацыі сетак упраўлення электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Наталля Кручкова, саветнік галоўнага ўпраўлення сацыяльнага партнёрства і працоўных адносінаў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Сяргей Сарокін, а таксама намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Брэсцкага аблвыканкама Васіль Салаўчук.
Гасцей сустрэў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік і даў сціслую характарыстыку дэмаграфічнай сітуацыі і рабоце службаў раёна.
— На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна на 1 лістапада 2016 года жывуць 25606 чалавек, з іх 9335 – пенсіянеры (36,5%), – адзначыў Аляксандр Міхайлавіч.
Кіраўнік раёна расказаў пра сістэму работы службаў і арганізацый Дзятлаўшчыны, сацыяльныя праграмы, занятасць насельніцтва і адрасную дапамогу, якую аказваюць пажылым грамадзянам і тым, хто мае ў ёй патрэбу, пра ахову жыцця такіх катэгорый дзятлаўчан.
У ходзе работы удзельнікі Міжведамаснай камісіі ў суправаджэнні кіраўнікоў арганізацый і службаў нашага раёна наведалі сярэднюю школу №1 горада Дзятлава, дзе пабачылі арганізацыю валанцёрскага і цімураўскага руху. На базе Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва інспектарам была прадстаўлена арганізацыя працы аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і міні-канцэрт самадзейнага хору “Ветэраны ў страі”. У ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод” прадставілі рэтраспектыўную экскурсію ў жыццё прадпрыемства і падзяліліся прагрэсіўным вопытам клопату аб працаўніках, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку.
У гарпасёлку Казлоўшчына камісія наведала аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, брацкую магілу партызан, загінулых у 1944 годзе, пазнаёмілася з новымі формамі бібліятэчнай работы для пажылых.
— Наша задача – як мага эфектыўней арганізаваць міжведамасную работу па аказанні дапамогі пажылым людзям і ветэранам, наладзіць дыялог і актыўнае супрацоўніцтва паміж міністэрствамі і мясцовымі ўладамі, прыняць да ўвагі новыя формы работы з пажылымі людзьмі ў рэгіёнах, – адзначыў у час візіту Міхаіл Батура.
Па выніках маніторынгу камісія дасць ацэнку рабоце арганізацый і службаў раёна ў сферы работы з пажылымі людзьмі, прыме да ўвагі прапановы, агучаныя ў час паездкі.
Н. АВЯРЧУК
Фота аўтара
Рэгістрацыя дзяржмаёмасці, завяршэнне капітальных рамонтаў, Адзіны дзень бяспекі, дзейнасць гандлёвых аб’ектаў – на гэтыя і…
На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца рэалізацыя абласнога праекта “Чырвоная зорка героя”, які аб’яднаў абласную арганізацыю РГА “Белая…
Президент Беларуси Александр Лукашенко вручил государственные награды заслуженным представителям различных сфер. Торжественная церемония организована в…
З 14 па 20 верасня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы ў адносінах перавозак пасажыраў маршрутнымі транспартнымі…
Для кожнага мужчыны надыходзіць момант, калі трэба рабіць выбар, ад якога будзе залежаць далейшае жыццё,…
У Дзятлаўскім раёне завяршыўся цыкл мерапрыемстваў тэматычнага тыдня “Моладзевы пульс: БРПА + БРСМ на Дзятлаўшчыне”.…