Пра водпуск ад прававога інспектара працы Вольгі Мароз

З калектывам прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Дзятлаўскім раёне ў рамках рэспубліканскага прававога прыёму грамадзян 20 студзеня сустрэліся прававы інспектар працы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў Вольга Мароз, пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў Святлана Залучан.

– У практыку Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў час падобных сустрэч уваходзіць правядзенне прававой адукацыі, на гэты раз для тлумачэння выбрана тэма “Віды і парадак прадастаўлення працоўных і сацыяльных водпускаў”, – звярнулася да прысутных Вольга Мароз. – Права на водпуск для ўсіх працоўных нашай краіны прадастаўлена Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, рэалізуе канстытуцыйную норму Працоўны кодэкс. Працягласць водпуска вылічаецца ў каляндарных днях і прадастаўляецца на дату прызначэння, пры раздзяленні на часткі – на даты прызначэння кожнай з іх. У колькасць каляндарных дзён не ўключаюцца і не аплачваюцца дзяржаўныя святы і святочныя дні. Афармляюцца водпускі загадам (распараджэннем, рашэннем) наймальніка ці запіскай аб водпуску, якія падпісваюцца ад імя наймальніка ўпаўнаважанай адказнай асобай. Чарговасць яго прадастаўлення ўстанаўліваецца графікам, які зацвярджае наймальнік.

Спынілася прававы інспектар і на прадастаўленні дадатковых водпускаў: за работу са шкоднымі і небяспечнымі ўмовамі працы, за ненарміраваны рабочы дзень, за працяглы стаж работы. Разгледзела сітуацыі, якія тычацца вяртання наймальнікам работнікаў з водпуску. Патлумачыла асаблівасці прадастаўлення сацыяльных водпускаў.

Аб забеспячэнні ў Дзятлаўскім раёне бяспекі грамадзян расказаў пракурор Віталій Юрго. Так, па выніках 2024 года ў нашым раёне на 36,9 % знізілася колькасць злачынстваў. Гэта адзін з лепшых паказчыкаў на Гродзеншчыне, дасягнуты ён намаганнямі суб’ектаў прафілактыкі. Не зарэгістравана ў раёне забойстваў, цяжкіх, асабліва цяжкіх, рэзанансных злачынстваў. Аднак, заклапочанасць выклікае рост махлярстваў, якія складана раскрываць, паколькі зламыснікі, як правіла, знаходзяцца за мяжой. Калі ахвяры махлярстваў неадкладна звяртаюцца ў праваахоўныя органы, ёсць магчымасць заблакіраваць рахункі і папярэдзіць вывад грошай з тэрыторыі краіны.

Спыніўся Віталій Юрго і на злачынствах экстрэмісцкай накіраванасці, нагадаў, што актуальны пералік забароненых каналаў знаходзіцца на сайце Міністэрства інфармацыі, а за каментарыі, лайкі і дызлайкі на падобных рэсурсах заканадаўствам прадугледжана адказнасць.

У раённым выканаўчым камітэце Вольга Мароз правяла прамую тэлефонную лінію па пытаннях працоўнага заканадаўства. Прававому інспектару працы паступілі два пытанні.

У першым выпадку цікавіліся, ці ёсць магчымасць падаўжэння працоўнага кантракта на тэрмін меншы, чым прапанавана наймальнікам у паведамленні.

Вольга Мароз расказала, што такая магчымасць ёсць: замацавана яна артыкулам 261 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Другая заяўніца спытала, ці можа наймальнік прадаставіць работніку водпуск з захаваннем заработнай платы ў выпадку, калі такі работнік без накіравання наймальніка атрымлівае першую вышэйшую адукацыю, едзе на сесію і выйшаў для гэтага ў сацыяльны водпуск.    

Як аказалася, у гэтым выпадку захаваць заработную плату не ўдасца, бо падставай для яе атрымання з’яўляецца менавіта накіраванне на вучобу ад наймальніка.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

41 минута ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

51 минута ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

2 часа ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

3 часа ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

3 часа ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

6 часов ago