На пастаянным кантролі ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці знаходзіцца сітуацыя на спажывецкім рынку.

Вынікі маніторынгу за забеспячэннем стабільнай сітуацыі на спажывецкім рынку разгледжаны на пасяджэнні калегіі Камітэта вобласці.

Было адзначана, што ў красавіку 2020 года да красавіка мінулага года тэмп росту рознічнага тавараабароту склаў толькі 94,7 %, а тавараабарот грамадскага харчавання знізіўся практычна напалову.

У першым квартале 2020 года назіралася зніжэнне долі продажаў айчынных тавараў. Асобнымі суб’ектамі гандлю не забяспечвалася выкананне рэгулюемых у адпаведнасці з заканадаўствам цэн. Устаноўлены факты прымянення гандлёвых надбавак, якія практычна ў тры разы перавышаюць іх гранічны памер пры рэалізацыі сродкаў дэзынфекцыі, сацыяльна значных тавараў.

У большасці правераных Камітэтам дзяржкантролю вобласці аб’ектаў выяўлены парушэнні, асноўныя з якіх: парушэнне правілаў гандлю, рэалізацыя тавараў па завышаных цэнах, незахаванне патрабаванняў санітарных нормаў і правілаў.

У аб’ектах грамадскага харчавання, у тым ліку прызначаных для харчавання навучэнцаў, таксама дапускаліся шматлікія парушэнні.

У ходзе калегіі пазначаны наяўныя на спажывецкім рынку вобласці праблемы, дадзены даручэнні дзяржаўным органам, арганізацыям па іх ліквідацыі і прыняцці дадатковых мер па забеспячэнні стабільнай сітуацыі.

Наталля КРЫВІЦКАЯ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Выязная калегія ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама праходзіць на Дзятлаўшчыне

У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…

13 часов ago

Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…

13 часов ago

Работы на фінішнай прамой

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…

13 часов ago

«От нас кое-что зависит». Лукашенко высказался о роли Беларуси в структуре европейской безопасности

Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…

14 часов ago

В Беларуси установлен перечень заготовителей и объемы закупок сельхозпродукции для госнужд на 2027 год

Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…

14 часов ago

Спрашивали? Отвечаем…

Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…

15 часов ago