Спісы няшчасных выпадкаў, на жаль, папоўніліся новымі ахвярамі вады – рыбакамі. Так, у Віцебскай вобласці патануў мужчына, які займаўся рыбнай лоўляй, знаходзячыся ў лодцы без выратавальнай камізэлькі. У Брэсцкай вобласцідвое сяброў прыехалі на рыбалку з начлегам, а раніцай адзін з іх знайшоў другога ляжачым на беразе тварам у вадзе.

Ратаўнікі і АСВОД нагадваюць:

* абавязкова папярэдзьце сваіх родных пра месца, дзе вы збіраецеся рыбачыць;

* вазьміце з сабой аптэчку, ліхтарык, выратавальную камізэльку і надзіманы круг;

* калі будзеце рыбачыць з лодкі, праверце яе стан і не адплывайце далёка ад берага;

* не ўжывайце алкаголь, паколькі ён запавольвае рэакцыю рыбака і прытупляе пачуццё небяспекі.

Крысціна КАМЯНЕЦКАЯ,
старшы інспектар Дзятлаўскага РАНС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Следующая новость

Похожие публикации