На постсавецкай прасторы лічыцца, што суп — гэта аснова правільнага харчавання, таму есці яго трэба штодня і пачынаць абавязкова з дзяцінства.
А вось еўрапейскія дыетолагі прытрымліваюцца іншай думкі: суп на здароўе не ўплывае, таму ўжываць яго так часта не абавязкова. І каму верыць?
З большага еўрапейцы маюць рацыю: есці гэтую страву дастаткова 2–3 разы на тыдзень. Аднак карысць для арганізма ён усё ж прыносіць. Правільна прыгатаваны суп – гэта збалансаваны набор бялкоў, тлушчоў і вугляводаў, а таксама вітамінаў і мінералаў.
Мясны суп
Для мяснога булёну лепш браць нятлустае мяса (курыцу, індычку). Перад гатаваннем зніміце з птушкі скуру — пазбавіцеся ад лішняга халестэрыну і калорый. Мясны булён давядзіце да кіпення, зніміце пенку і варыце яшчэ некалькі хвілін, пасля чаго зліце ўсю вадкасць, прамыйце мяса і перакладзіце назад у каструлю, заліце чыстай вадой. Варка на другім булёне паменшыць канцэнтрацыю ў страве антыбіётыкаў, халестэрыну і экстрактыўных рэчываў, якія павялічваюць сінтэз і ўзровень кіслотнасці страўнікавага соку. Наварыстыя мясныя булёны не рэкамендаваны людзям з язвавай хваробай, гастрытам.
Агароднінны суп
Чым больш разнастайная агародніна ў ім, тым больш карысці. Толькі не абсмажвайце яе папярэдне на алеі ці сале. Агародніну трэба закідваць у канцы прыгатавання, пачынаючы з той, якая варыцца даўжэй, а зяленіва – ужо пасля выключэння. Так захаваецца больш карысных рэчываў.
Рыбны суп
Марская рыба вельмі тлустая, хоць і змяшчае карысныя тлушчы. А яшчэ ў ёй можа знаходзіцца свінец, таму рыбны суп, як і мясны, трэба варыць на другім булёне.
Суп-пюрэ
Смачная, але часта каларыйная страва, асабліва калі варыць яе на вяршках, з маслам і грэнкамі. Лепш гатуйце яго на вадзе ці булёне з вялікай колькасцю агародніны, тады суп стане крыніцай вітамінаў, мікра- і макраэлементаў, а таксама заменіць адну-дзве з пяці рэкамендуемых Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя порцый агародніны для тых, хто не жадае яе есці ў іншым выглядзе.
Важна
У суп можна дадаваць адзін від круп або макароны з цвёрдых гатункаў пшаніцы.
Развенчваючы міфы
Гатуем суп правільна:
І. СІЛЬЧУК,
доктар агульнай практыкі Дзятлаўскай ЦРБ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца нарыхтоўка травяных кармоў першага ўкосу і закладка сянажных траншэяў. У СГФ “АграМілк”…
В связи с проведением выпускных вечеров на территории Дятловского района 12 июня вводится запрет на…
С 11 по 14 июня на территории Дятловского района будет проходить комплекс дополнительных профилактических мероприятий…
Школьнае лясніцтва “ЛесКам+” у сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы стала…
Могилевская область вновь готовится к одному из самых ярких и душевных летних событий. 11 и…
Президент Беларуси Александр Лукашенко высказался за внедрение высоких технологий в работу судов. Об этом он…