Поспехаў і дабрабыту пажадалі работнікам ААТ “Дварэц-Агра”

Канцэртам-віншаваннем, у час якога былі ўшанаваны лепшыя працаўнікі, адзначыў надыходзячы Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу калектыў ААТ “Дварэц-Агра”. У гэты дзень хлебаробы, аграномы, механізатары, жывёлаводы гаспадаркі, залатыя рукі якіх даюць усё, без чаго не можа жыць чалавек, прымалі самую шчырую ўдзячнасць за іх самаадданасць выбранай справе.

– Ваша праца сапраўды вельмі нялёгкая. На працягу ўсяго года вы здзяйсняеце сапраўдны подзвіг у палях, жывёлагадоўлі. Хачу пажадаць вам моцнага здароўя, згуртаванасці, каб разам дасягалі тых мэтаў, якія перад вамі ставяцца, – звярнуўся да калег дырэктар ААТ “Дварэц-Агра” Дзмітрый Дожын.

Прыехала ўшанаваць у гэты перадсвяточны дзень работнікаў гаспадаркі генеральны дырэктар ААТ “Молочный Мир” Марына Анікеева:

– Па-першае, хачу павіншаваць вас з выдатным вынікам у раёне па раслінаводстве. Гэты год з-за ўмоваў надвор’я быў цяжкі для ўсіх аграрыяў, але ў вас усё атрымалася. Цяпер неабходна сабрацца з сіламі і дасягнуць добрага выніку ў жывёлагадоўлі. Я бачу, што калектыў “Дварэц-Агра” ідзе ў адным напрамку, і гэта цудоўна. Шчыра жадаю ўсім моцнага здароўя, поспехаў у працы, дабрабыту вам і вашым сем’ям, цаніць тое, што мы працуем пад мірным небам.

Першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка таксама далучыўся да віншаванняў:

– Дзякуючы вашай штодзённай працы ў нас ёсць багаты стол, на прылаўках магазінаў – якасныя прадукты. І гэта ўсё здабываецца вельмі нялёгка. А сёння радасна бачыць станоўчыя вынікі ў нашым раёне, уклад у якія ўносіце і вы – работнікі ААТ “Дварэц-Агра”. Прыемна адзначаць, што вы працуеце зладжана, дружным калектывам. Яшчэ шмат неабходна зрабіць, трэба толькі добрасумленна працаваць. Нізкі паклон вам, паважаныя працаўнікі, ганаруся вамі і вашымі стараннямі. Усяго вам найлепшага, росту паказчыкаў і плённай працы.

У гаспадарцы робяць дастойныя людзі, якія заслугоўваюць самых добрых словаў віншаванняў і ўзнагарод. За добрасумленную працу і ў сувязі з прафесійным святам дырэктар гаспадаркі Дзмітрый Дожын уручыў узнагароды адным з лепшых работнікаў – гэта Пётр Вялічка, Віктар Фабішэўскі, Вячаслаў Кастусік, Сяргей Лагута, Мікалай Ляўшук, Анатоль Санюк, Крысціна Аралбаева, Аксана Прохарава, Людміла Мазура, Віктар Касінскі.

У гэты дзень не абмінулі ўвагай і павіншавалі ветэранаў галіны, якія стаялі ля вытокаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, пажадалі ім дабрабыту, дастатку і поўнага радасці і здароўя жыцця.

Музычныя пажаданні для работнікаў сельскай гаспадаркі і ў іх гонар гучалі ад лепшых прафесійных і самадзейных артыстаў раёна.

У фае Дварэцкага дома культуры, дзе праходзіла ўрачыстасць, усе жадаючыя маглі прадэгусціраваць прадукцыю Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир”.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашалепшае #нашелучшее

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

14 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

15 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

15 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

16 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

17 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago