Жнівеньская канферэнцыя – асаблівая педагагічная традыцыя. Штогод на ёй прысутнічаюць педагогі, неабыякавыя да сістэмы адукацыі.

Юныя журналісты – навучэнцы факультатыва “Уводзіны ў педагагічную прафесію” задалі пытанні педагогам раёна.

Якую вы бачыце школу будучыні? Якія б унеслі змены?

Станіслаў Фабішэўскі, старшыня раённай арганізацыі беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі:

– Школа будучыні, на мой погляд, без сшыткаў, без кніжак. Іх замяняюць ноўтбукі, планшэты, мабільныя тэлефоны, мінімум хатняга задання школьнікам. Развіццё і развіццё.

Наталля Шэршань, педагог-дэфектолаг сярэдняй школы №3 горада Дзятлава:

– Школа будучыні – гэта праца з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Больш згуртавана, усе разам, не вылучаючы іх, каб яны не адрозніваліся ад іншых.

Уладзімір Жынко, дырэктар Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы:

– Школа будучыні – гэта супрацоўніцтва настаўнікаў з вучнямі, калі настаўнікі не вучаць, а дапамагаюць атрымліваць веды.

Ці важна настаўніку для сучасных дзяцей быць яшчэ і сябрам?

Наталля Каско, метадыст Дзятлаўскага раённага аддзела адукацыі:

– Важна. Тады дзіця раскрываецца, і яму лягчэй вучыцца.

Добры педагог – гэта выпускнік з дыпломам аб вышэйшай адукацыі або чалавек, які любіць дзяцей і гатовы вучыць і вучыцца разам з ім?

Алена Жадзейка, намеснік начальніка Дзятлаўскага раённага аддзела адукацыі:

– Лічу, што гэта чалавек, які любіць дзяцей і гатовы вучыцца разам з імі. Астатняе – гэта любоў да дзяцей. Цяпер я хачу, каб мае педагогі былі лепшыя за іншых педагогаў раёна і каб наш раён быў не горшы за іншыя раёны вобласці. Таму гэта і ёсць стымул – быць лепшым і развівацца самому.

Што трэба маладому настаўніку, каб заваяваць аўтарытэт сярод адміністрацыі і калег?

Ганна Урбановіч, настаўніца матэматыкі гімназіі №1 горада Дзятлава:

– Па-першае, для таго каб пайсці працаваць настаўнікам, трэба любіць дзяцей. Па-другое, трэба не баяцца цяжкасцяў. Таму што ў гэтай прафесіі трэба працаваць, працаваць і яшчэ раз працаваць. І калі любоў спалучаецца з працавітасцю і тваёй адказнасцю, то ў цябе заўсёды ўсё атрымаецца.

Ганна Франюк, дырэктар Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы:

– Я лічу, у першую чаргу трэба, каб адміністрацыя разумела маладога спецыяліста. Ну і малады настаўнік павінен быць мэтанакіраваны, адказны і дысцыплінаваны. І менавіта тады адміністрацыя пойдзе яму на дапамогу.

Як вы лічыце, якую дадатковую адукацыю, акрамя асноўнай, варта атрымаць настаўніку для таго, каб стаць паспяховым у сваёй прафесіі? Што б вы пажадалі сваім калегам у новым навучальным годзе?

Іван Кібінь, дырэктар сярэдняй школы №3 горада Дзятлава:

– Лепш за ўсё – самаадукацыя. Чытай, што табе цікава – і ў цябе ўсё атрымаецца. Хачу пажадаць усім педагогам актыўнасці, творчасці і жадання знаходзіць у дзіцяці самае лепшае, самае каштоўнае – гэта веды і поспехі, трэба дапамагчы яму раскрыцца – і ўсё атрымаецца.

Наталля Тамашова, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы:

– Я лічу, што ў свеце сучасных патрабаванняў настаўнік – гэта на ўсе рукі майстар і, вядома ж, павінен пастаянна прафесійна ўдасканальвацца. Атрымаць дадатковую прафесію не перашкодзіць. Усім калегам жадаю моцнага здароўя, імкнення наперад, усялякіх поспехаў і перамог.

Марына Лашкоўская, дырэктар Наваельнянскай сярэдняй школы:

– Ёсць такая адукацыя, як самаадукацыя – гэта, напэўна, тая база, тая аснова, якая дае педагогу быць запатрабаваным, сучасным. Творчых поспехаў, здароўя, нестандартнага падыходу да вырашэння пастаўленых задач і, вядома ж, міру і дабра жадаю сваім калегам.

Алена Лазоўская, загадчыца яслі-сада №1 горада Дзятлава:

– Вядома, добра было б яшчэ і мець адукацыю псіхолага, а менавіта ў дашкольнай установе вельмі выдатна, калі была б адукацыя настаўнік-дэфектолаг. Калегам – упэўненасці ў заўтрашнім дні, каб вочы блішчалі ад таго, што, прыходзячы ў дзіцячы сад, ты бачыш радасныя ўсмешкі дзяцей. Ад гэтага становіцца на душы цяплей. Вядома ж, жадаю ім здароўя, творчасці, быць заўсёды вясёлымі, упэўненымі ў сабе і такімі ж аптымістамі, якімі мы з’яўляемся. Толькі з такім настроем можна ісці да нашых дзяцей.

Святлана УРБАН, Святлана САЛАЎЁВА,
педагогі сярэдняй школы №3 горада Дзятлава

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Дзелавы панядзелак. Эканомія без страты якасці
ГрадусПлюс. Не мая трава, або Каму даглядаць пахаванні?
Сям’я! Служым разам!

Сям’я! Служым разам!

31 августа, 2026
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации