Поўны збор твораў Скарыны прыехаў у Гродна

Сама ідэя, як распавёў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, з’явілася яшчэ ў 2008 годзе. Праз пэўны час галоўнай кніжніцай краіны быў распрацаваны праект поўнага факсімільнага выдання кніжнай спадчыны нашага першадрукара. Была ідэя зраюбіць гэта без удзелу дзяржаўных сродкаў: калі перавыданне вартае і насамрэч патрэбна грамадскасці, яно абавязкова знойдзе падтрымку. У выніку праект падтрымала кіраўніцтва банка БелВЭБ і асабіста тагачасны старшыня праўлення банка Павел Калаур, які імгненна “загарэўся” ідэяй.

Як і планавалася, праект завяршылі сёлета – у год святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Атрымаўся 20-томны збор – максімальная поўная спадчына Скарыны, арыгіналы кніг якога захоўваюцца ў розных краінах свету. Часам літаральна па старонцы навукоўцам даводзілася збіраць поўныя творы. У выніку ўпершыню ў гісторыі на адной паліцы стаяць кнігі, выдадзеныя нашым славутым першадрукаром і асветнікам.

Выданне папаўняе кніжніцы не толькі Беларусі, але і замежных краін. Ёсць яно ў бібліятэках Арганізацыі Аб’яднаных нацый, Ватыкана, Кітая і іншых краін. На Гродзеншчыну прыехала 29 камплектаў шматтомніка. Яны папоўнілі фонды абласной навуковай бібліятэкі імя Карскага, вышэйшай духоўнай семінарыі, трох універсітэтаў абласнога цэнтра, музеяў гісторыка-археалагічнага і гісторыі рэлігіі. Таксама кнігі перададзены ва ўсе раённыя бібліятэкі, дзе з імі зможа азнаёміцца кожны жадаючы.

Выданне суправаджаецца навуковымі каментарамі, а арыгінальныя тэксты Скарыны перакладзены на сучасную беларускую мову, рускую і англійскую.

Гродзенская праўда

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

12 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

13 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

15 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

15 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

15 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

16 часов ago