Планы Дзятлаўскага турінфацэнтра на турыстычны сезон 2024 года, або Адкрываем новыя маршруты

Планаў, трэба сказаць, нямала.

У першую чаргу – годна прарэкламаваць турыстычны патэнцыял Дзятлаўскага раёна на выставе “Адпачынак-2024”, якая адбудзецца ў Мінску, у выставачным цэнтры БелЭкспа, 18-20 красавіка.

Да выставы турінфацэнтр рыхтуецца на працягу некалькіх месяцаў, і рыхтуецца грунтоўна: займаецца распрацоўкай і выданнем раздатачных флаераў, новай кніжкі для маленькіх падарожнікаў “Дзецям пра турызм”, кнігі “Дзятлаўскі раён: мінулае і сучаснае”, дзе будуць прадстаўлены не толькі турыстычныя аб’екты, але і гістарычныя факты з жыцця многіх населеных пунктаў раёна і іх жыхароў, паказаны сучасны стан эканомікі, сельскай гаспадаркі, культуры, адукацыі і іншых сфер жыцця малой радзімы. Дзятлаўшчына на выставе будзе прадстаўлена і новым выставачным абсталяваннем, макеты якого таксама распрацоўваў наш цэнтр. Гасцей пляцоўкі чакаюць гульні, віктарыны, майстар-класы, песні ваенных гадоў і многае іншае. Напрамкаў развіцця турызму чатыры: Дзятлаўшчына гераічная, незвычайная, таямнічая і гасцінная. І ўсё гэта павінны ўбачыць на выставе і беларусы, і госці нашай краіны.

Паралельна мы праводзім экскурсіі, асвойваем новыя аб’екты і  маршруты, пашыраючы далягляды турыстычнай сферы нашага раёна. У бліжэйшы час турысты змогуць праехацца па маршруце “На краі Ліпічанскай пушчы, або Накрышская гісторыя”. Маршрут, трэба сказаць, цікавы і пазнавальны. Работа над ім пачыналася з вывучэння гістарычнага матэрыялу пра мясціны, звязаныя з вядомым ліцвінскім родам Стравінскіх, складання тэксту экскурсіі, якая пашырыла асноўны маршрут – “Дарогамі Дзятлаўшчыны”, – атэставаны ў Нацыянальным агенцтве па турызме. Калі ўсе факты былі сабраны і сістэматызаваны, турінфацэнтр разам з сектарам спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама выехаў на аб’екты, каб удакладніць, дзе будзе размяшчацца турыстычная навігацыя і што яшчэ трэба зрабіць прадпрыемствам, сельскім саветам, гаспадарам аграсядзібаў, каб навесці парадак на тэрыторыях аб’ектаў і пачаць турыстычны сезон на маршруце. Вышэйназваны маршрут уключае ў сябе наступныя аб’екты: касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве, на рэстаўрацыю якога Стравінскія выдаткоўвалі немалыя сродкі, а доказам таму з’яўляюцца мармуровыя шыльды на правай і левай унутраных сценах касцёла; капліца Стравінскіх на дзятлаўскіх гарадскіх могілках, пабудаваная ў 19 стагоддзі; рэшткі парку, дрэнажная сістэма і склеп у Міроўшчыне, там жа захавалася і цэнтральная брама з чырвонай цэглы – сімвал колішняй заможнасці роду; Барыса-Глебская царква ў Накрышках, пабудаваная Францыскай Стравінскай як касцёл, але воляй лёсу пераробленая пад праваслаўную царкву з арыгінальнай кладкай і незвычайным архітэктурным рашэннем. Апошнім пунктам падарожжа стане аграсядзіба “Накрышкі”, гаспадаром якой з’яўляецца Іван Ёда, малады, руплівы мужчына; ён за невялікі адрэзак часу шмат зрабіў для ўзнаўлення гістарычнага месца і хутка зможа прымаць гасцей у адной з найпрыгажэйшых мясцін Дзятлаўшчыны.

Праца па адкрыцці новых маршрутаў працягваецца. Турыстычны сезон 2024 года, мы ўпэўнены, зможа здзівіць турыстаў і экамаршрутамі ў першабытных прыродных ландшафтах Ліпічанскай пушчы. Над іх адкрыццём ужо працуе галоўны ляснічы Дзятлаўскага лясгаса Канстанцін Дзісько. Аднак пакуль захаваем інтрыгу – праца па маршруце яшчэ не закончана.

Алена АБРАМЧЫК,
спецыяліст па турызме Дзятлаўскага турінфацэнтра

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

8 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

9 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

9 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

10 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

10 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago