Пры аплаце за электраэнергію не супадае паказанне электралічыльніка з данымі электроннай базы. Што рабіць?
Адказвае начальнік сектара па сувязях з грамадскасцю РУП “Гроднаэнерга” Дзмітрый Смірноў:
– Шматкватэрныя жылыя дамы могуць быць аснашчаны аўтаматызаванай сістэмай кантролю і ўліку электраэнергіі (АСКУЭ), якая штомесяц у 24.00 апошняга дня разліковага месяца ажыццяўляецца аўтаматычнае здыманне паказанняў электронных лічыльнікаў, што ўлічваюць спажыванне электраэнергіі за разліковы месяц па кожнай кватэры. Паказанні электралічыльнікаў 6-га чысла месяца, наступнага за разліковым, перадаюцца энергазабяспечвальнай арганізацыяй у аддзяленні банкаў і РУП “Белпошта” для аплаты.
Аплаціць спажытую электраэнергію можна ў любой установе банка або пошты, праз інтэрнэт. Ёсць некалькі дэталяў, на якія варта звярнуць увагу.
Пры аплаце ў банку або на пошце праінфармуйце аператара, які прымае плацеж, што ваш дом абсталяваны сістэмай АСКУЭ. Пасля паведамлення аператару нумара асабовага рахунку ён назаве паказанні лічыльніка, колькасць спажытай энергіі і разлічыць суму, якая падлягае аплаце.
Аплачваць электраэнергію неабходна строга па паказаннях, зафіксаваных АСКУЭ. Акрамя таго, для кантролю можна самастойна здымаць паказанні з электралічыльніка 1-га чысла месяца, наступнага за разліковым, для зверкі з паказаннямі АСКУЭ. У выпадку несупадзення паказанняў патрэбна звярнуцца ў энергазабяспечвальную арганізацыю для высвятлення прычын і выпраўленыя памылкі.
Падрыхтавала Вольга ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga