Дзеці лепш за ўсё запамінаюць тое, што прадстаўлена ярка, цікава, даступна.

27 лютага ў кінатэатры “Спадарожнік” адбылася прэм’ера нацыянальнага анімацыйнага фільма “Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. Каляндар святаў”.

Карціна ўяўляе сабой шэсць асобных эпізодаў, дзе простай і даступнай для маленькіх гледачоў мовай расказваецца аб важных дзяржаўных святах Беларусі, а таксама тлумачыцца значэнне дзяржаўнай сімволікі.

Сёння анімацыйную стужку з вялікім задавальненнем паглядзелі навучэнцы гімназіі № 1 горада Дзятлава. Такая ж магчымасць ёсць і ў іншых юных жыхароў не толькі нашага раёна, але і ўсіх куткоў Беларусі.

Ірына СТЫРНІК

Фотаздымкі арганізатараў

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#кино #символика #образование

About Author
administrator
View All Articles

Похожие публикации