Піянерскі рэгтайм “Мы разам!”

Усведамляць сваю прыналежнасць да беларускага народа, быць аб’яднанымі агульнай гісторыяй, традыцыямі, культурай, духам павагі і роўнасці – гэта лепшыя якасці грамадзяніна-патрыёта.

На іх прывіццё маладому пакаленню была скіравана тэматычная раённая чатырохдзёнка “БРПА-БРСМ у аб’ектыве: будучыня за намі!”, прымеркаваная да Дня народнага адзінства.

Завяршылася яна рэгтаймам “Мы разам!”, на які членаў гарадскога піянерскага штаба і педагогаў-арганізатараў установаў адукацыі запрасіла старшыня раённай арганізацыі ГА “БРПА” Ірына Мішчанка. На мерапрыемстве моладзь і педагогаў чакала шмат цікавых заданняў на веданне нацыянальнай гісторыі.

– Свята народнага адзінства звязана з падзеямі 17 верасня 1939 года, – зрабіла экскурс у мінулае Ірына Мішчанка. – Яно прымеркавана да чарговай гадавіны аб’яднання заходніх і ўсходніх земляў Беларусі. Менавіта ў гэты дзень больш за 80 гадоў таму Чырвоная Армія ажыццявіла акт гістарычнай справядлівасці і вярнула тагачаснай БССР тэрыторыі са спрадвечна беларускім народам, які быў падзелены супраць волі па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора, а 7 чэрвеня 2021 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 206 аб святкаванні ў нашай краіне 17 верасня Дня народнага адзінства. Гэта свята заклікана аб’яднаць беларусаў, захаваць нашы незалежнасць і суверэнітэт.

Усіх удзельнікаў сустрэчы старшыня піянерскай арганізацыі запрасіла ў падарожжа па станцыях, на кожнай з якіх яны выконвалі прапанаваныя заданні, замацоўваючы сваё веданне гістарычных падзей і фактаў. Каманды прайшлі бліц-апытанне, узгадалі дзяржаўныя сімвалы Беларусі і назвы яе абласных цэнтраў, склалі карту-пазл. Гульня яшчэ мацней упэўніла ўдзельнікаў у тым, што любая справа і іспыт па плячы, калі выконваць іх сумесна. Напрыканцы сустрэчы моладзь далучылася да тэматычнага флэш-моба ад работнікаў раённай бібліятэкі і разам прачытала верш да Дня народнага адзінства.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены Ірынай МІШЧАНКА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Кіберзлачынствы – сувязь праз пакаленні

У Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы ў рамках праекта “Правы побач: інтэрактыўны ПЦПІ для ўсіх” і абласной…

8 минут ago

Пазнаёмілі з вакансіямі, нагадалі пра бяспеку

Напярэдадні Дня пажылых людзей Дзятлаўшчына далучылася да агульнарэспубліканскага кірмашу вакансій для пажылых людзей і інвалідаў.…

11 минут ago

Актуальны каментарый. Пад увагай бяспека жыццядзейнасці

Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Павел Ашурык і Андрэй Жамойда прынялі ўдзел у…

1 час ago

ШколаАктыўнага Грамадзяніна. Беларусь пачынаецца з мяне

У рамках рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” для навучэнцаў 8-11 класаў Казлоўшчынскай сярэдняй школы прайшлі тэматычныя…

2 часа ago

Нагадалі патрабаванні заканадаўства, прапанавалі работу

У Дварэцкім сельскім выканаўчым камітэце пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло пасяджэнне савета…

2 часа ago

Специальное комплексное мероприятие «Охота»

Что стоит за специальным комплексным мероприятием «Охота» и почему оно важно для каждого, кто выходит…

3 часа ago