Пісьменнікі з больш чым 10 краін свету сабраліся ў Гродне за круглым сталом

Літаратуры з розных краін упершыню сустрэліся за круглым сталом у межах Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. З іх удзелам у Гродне адбыліся адразу некалькі мерапрыемстваў: семінар “Мастацкі тэкст у арыгінале і перакладзе”, круглы стол “Дыялог літаратур – дыялог культур”. А сёння ў музеі Максіма Багдановіча на розных мовах прагучаць вершы беларускага паэта – пераклады больш чым на 15 розных моў.

Арганізатарамі мерапрыемстваў выступілі Міністэрства  інфармацыі Рэспублікі Беларусь,  Гродзенскі абласны і гарадскі выканаўчыя камітэты,  Гродзенскі дзяржаўны універсітэт  імя Янкі Купалы, абласная  навуковая бібліятэка імя Яўхіма Карскага,  дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей, Саюз  пісьменнікаў Беларусі, выдавецкі  дом “Звязда”, выдавецтва  “Мастацкая літаратура”.

Літаратурныя сустрэчы аб’ядналі пісьменнікаў з Беларусі, Казахстана, Літвы, Азербайджана, Польшы, Малдовы, Францыі, Латвіі, Расіі і іншых краін. Удзел у іх узяў міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч.

 Мы вельмі ўдзячныя Гродзенскім абласному і гарадскому выканаўчым камітэтам, ГрДУ імя Янкі Купалы і арганізатарам XII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур за тое, што ў праграму свята ўключаны мерапрыемствы, якія звязаны з замежнымі гасцямі-пісьменнікамі. Мне здаецца, такі камунікатыў, звязаны з перакладам і прадстаўленнем беларускай літаратуры ў свеце, спрыяе развіццю знешнепалітычных сувязяў. Асабліва, калі мы гаворым пра народную дыпламатыю, стасункі паміж культурамі. Дзе, як ні ў маштабах такога фестывалю, які дэманструе пашану беларусаў да розных нацыянальных культур, паказваць гэтую супольнасць і развіваць гэтыя сувязі, – адзначыў Аляксандр Карлюкевіч.

Мерапрыемствы ў Гродне, якія аб’ядналі літаратараў з розных краін, выраслі не на пустой глебе. Пачынаючы з 2007 года, Міністэрства інфармацыі Беларусі і выдавецкі дом “Звязда” праводзяць міжнародныя круглыя сталы пад агульнай ідэяй “Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго”. Адбываліся яны і ў межах Дзён беларускага пісьменства, у тым ліку на Гродзеншчыне. А, пачынаючы з 2015 года, ў  Мінску праводзіцца міжнародны сімпозіум літаратараў “Пісьменнік і час”, які таксама збірае прадстаўнікоў розных краін і розных нацыянальных літаратур.

Удзельнікаў семінара таксама вітаў намеснік старшыні  аблвыканкама Віктар Лісковіч. Згадваючы артыкулы пра першыя фестывалі, ён адзначыў, што па тых публікацыях вельмі добра прасочваецца, як змянілася свята і сам горад. Ад пісьменнікаў таксама залежыць, якія ўспаміны застануцца аб нашым часе і як да яго будуць ставіцца нашчадкі.

Падчас семінара літаратары і выдаўцы дзяліліся здабыткамі ў галіне літаратурных стасункаў. З самых цікавых праектаў, рэалізаваных апошнім часам, называлі ў тым ліку выданне верша Янкі Купалы “А хто там ідзе” на беларускай мове і ў перакладзе на сто моў свету. Пабачылі свет вершы нашага паэта і на славацкай мове асобным выданнем. Зараз ідзе праца па перакладзе іх на карэйскую мову. А па-беларуску загучаць творы карэйскіх аўтараў. У свой час пабачыла свет выданне санетаў Янкі Купалы на сямі мовах свету. Гэты праект мяркуецца ўзнавіць, і колькасць перакладаў значна ўзрасце.

Варта зазначыць, што перакладаюцца сёння не толькі класікі літаратуры. Ёсць цікавасць і да сучасных аўтараў. Займаюцца гэтым у асноўным самі пісьменнікі, а стасункі і цікавасць да твораў калег па творчаму цэху ўзнікаюць у тым ліку падчас такіх сустрэч. Вядомы сучасны пісьменнік з  Расіі Валерый Казакоў згадаў, што ў Гродне пазнаёміўся з пісьменніцай з Беластоку Міраславай Лукша, якая пераклала на польскую мову яго раманы. Жан Гараньён згадваў пра сваё знаёмства з Мікалаем Чаргінцом і выкананыя ім пераклады на французскую мову раманаў сучаснага беларускага празаіка. Такіх прыкладаў даволі шмат, а таму кожная міжнародная сустрэча – яшчэ адзін крок да ўмацавання літаратурных стасункаў, а ў выніку – павышэння папулярнасці беларускай літаратуры ў свеце, знаёмства нашага чытача з лепшымі творамі замежных аўтараў.

Што датычыць фестывалю, міністр інфармацыі выказаў надзею, што літаратурныя імпрэзы на ім стануць традыцыйнымі. І, магчыма, у новым фармаце. Да прыкладу, пісьменнікі з розных краін будуць чытаць вершы гарадзенскіх паэтаў альбо класіку беларускай паэзіі на мовах свету. Прынамсі, гэта магло б стаць яшчэ адным яркім эпізодам шматнацыянальнага свята і яшчэ адным крокам да збліжэння і знаёмства з культурай іншых народаў.

Гродненская правда

administrator

Recent Posts

Хто на Дзятлаўшчыне “Уладар сяла”?

10 чэрвеня пляцоўка каля Дварэцкага дома культуры ператварылася ў сапраўдны кірмаш талентаў, спартыўнага запалу і…

4 минуты ago

Міністр ЖКГ правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

10 чэрвеня Дзятлаўшчыну з рабочым візітам наведаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Генадзь Трубіла. Ён…

10 минут ago

Канікулы са спартыўным настроем

Сёння на стадыёне “Колас” сабраліся самыя актыўныя, спартыўныя выхаванцы аздараўленчых летнікаў на раённую спартландыю “Звонкія…

14 минут ago

З 8 па 14 чэрвеня ў Беларусі праходзіць Тыдзень нулявога траўматызму

Мерапрыемства скіравана на забеспячэнне бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, папярэджанне выпадкаў вытворчага траўматызму…

8 часов ago

Гарачая тэлефонная лінія

17 чэрвеня з 10 да 12 гадзін намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама падпалкоўнік…

9 часов ago

Сельская гаспадарка. Вітамінны рацыён – для павышэння надояў

На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца нарыхтоўка травяных кармоў першага ўкосу і закладка сянажных траншэяў. У СГФ “АграМілк”…

24 часа ago