Дзятлаўскі раён стане першым у цыкле тэлеперадач тэлеканала “ВоенТВ” з рабочай назвай “У добры шлях”, прысвечаным гарадам, адзначаным вымпелам “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”.
Аб праекце і яго рэалізацыі ў нашым раёне падрабязней расказаў намеснік галоўнага рэдактара тэлекампаніі “ВоенТВ” Дзмітрый Бандаровіч:
– 23 лютага пачаў сваю работу тэлеканал “ВоенТВ”, ён размешчаны на кнопцы 12 у тэлевізійным дадатку “Zala”. Цяпер мы актыўна працуем над праектамі, якія будуць укараняцца ў эфірную сетку канала. Горад Дзятлава, якія быў удастоены вымпела “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны” ў 2024 годзе, стане тэмай першага выпуска турыстычна-патрыятычнага праекта “У добры шлях”. Яго мэта – стварыць відэагід для аматараў падарожжаў з інфармацыяй, што самае цікавае і пазнавальнае можна паглядзець за адзін дзень у раёне. Засяроджваем увагу не толькі на святынях, адметнасцях, гастранамічных асаблівасцях рэгіёна. Важную ролю ў гэтым маршруце маюць аповеды, звязаныя з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. У выпуску можна будзе пабачыць вядомыя мясціны Дзятлаўшчыны, сярод якіх помнік “Дзеці ліхалецця”, палац Радзівілаў, праваслаўны і каталіцкі храмы, а таксама веласіпедны маршрут “Партызанскай сцежкай па Ліпічанскай пушчы”. У складанні і рэалізацыі маршруту мы раімся з кіраўніцтвам раёна, навукоўцамі, Дзятлаўскім турінфацэнтрам, каб расказаць гледачам праўдзівыя гістарычныя факты і падзеі. Убачыць першы выпуск можна будзе з пачаткам новага тэлевізійнага сезона гэтай восенню.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
90 гадоў з дня нараджэння адзначыла сёлета наша зямлячка, жыхарка вёскі Буцвілавічы Надзея Гайдук. Творчы…
На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…
Дзятлаўскі раён стаў пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм…
Сегодня в 01-26 на линию "101" поступило сообщение о пожаре легкового автомобиля в деревне Засетье…
Работнікі сельскай гаспадаркі Дзятлаўшчыны атрымалі высокія ўзнагароды на “Дажынках-2026” у Карэлічах. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў сёлетняга…
Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае