Пілотны праект па турызме даў свой старт на Дзятлаўшчыне

У рамках  пілотнага праекта аб наведванні турыстычных аб’ектаў, арганізаванага галоўным упраўленнем адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, для навучэнцаў 11 класаў сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава педагогамі сумесна з Дзятлаўскім раённым цэнтрам па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый і за кошт сродкаў раённага бюджэту была арганізавана экскурсія ў Ваенна-гістарычны музей імя П. І. Баграціёна горада Ваўкавыска.

Школьнікі  пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення музея,  пабывалі ў старажытным доме-сядзібе, які быў пабудаваны ў 1805 годзе, дзе цяпер размешчана экспазіцыя, прысвечаная падзеям вайны 1812 года, даведаліся, што менавіта тут знаходзілася штаб-кватэра 2-й рускай арміі пад камандаваннем генерала Пятра Іванавіча Баграціёна. Цяпер у гэтым будынку размешчаны экспанаты, якія сведчаць аб значных этапах жыцця і дасягненнях генерала і яго паплечнікаў, аб барацьбе з напалеонаўскімі войскамі. Таксама паглядзелі  экспазіцыю, якая ахоплівае перыяд гісторыі Еўропы з канца XVIII стагоддзя да 1812 года. Сядзіба агорнута духам беларускага дойлідства пачатку 19 стагоддзя. Яна штогод прыцягвае тысячы турыстаў, абяцаючы прыадчыніць таямніцу жыцця вялікага палкаводца, а таксама запрашаючы атрымаць асалоду ад адпачынку ў Беларусі.

Аксана  Якаўчык,
настаўніца сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

 

administrator

Recent Posts

Дополнительные профилактические мероприятия по вопросам предупреждения нарушений водителями мототранспорта

В период времени с 2 по 4 октября на территории Гродненской области проводится дополнительные профилактические…

5 часов ago

Падарылі пажылым людзям добры настрой

У рамках дабрачыннай акцыі “Ты не адзін” з нагоды Дня пажылых людзей у бальніцу сястрынскага…

5 часов ago

Срэбра – на скронях, золата – у сэрцы

Цёплая атмасфера, шчырыя пажаданні, кветкі, станоўчыя эмоцыі – так у Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і…

5 часов ago

У ветэранаў педагогікі Дзятлаўшчыны – новая традыцыя

Ва ўтульнай зале гімназіі № 1 горада Дзятлава гасцей сабрала самае цёплае і душэўнае свята…

6 часов ago

Крочым да здароўя разам

У Дзень пажылых людзей больш за 50 дзятлаўчан, аматараў скандынаўскай хады, выйшлі на старт марафону…

9 часов ago

ГрадусПлюс. Калі справа пойдзе?

У рэдакцыю газеты “Перамога” звярнуліся жыхаркі вуліц Гагарына і Катоўскага горада Дзятлава. Жанчыны перажываюць, што…

11 часов ago