Песні і віншаванні прыгажуням Дзятлаўшчыны (+відэа)

У Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню.

Напярэдадні 8 Сакавіка прадстаўніцам прыгожай паловы чалавецтва было адрасавана шмат цёплых слоў і пажаданняў. У зале сабраліся жанчыны рознага ўзросту і прафесій, кожная па-свойму непаўторная – усе яны ўвасабляюць прыгажосць, пяшчоту і чароўнасць роднай Дзятлаўшчыны.

З Міжнародным жаночым днём нашых жанчын павіншаваў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі:

– Мы заўсёды з нецярпеннем чакаем гэта выдатнае свята. Выказваю сваю павагу да жанчын, якія натхняюць нас, мужчын, на смелыя ўчынкі, матывуюць на новыя дасягненні, ствараюць хатнюю ўтульнасць і цяпло, дораць жыццё на Зямлі. Усім прадстаўніцам прыгожага полу жадаю моцнага здароўя, жаночага шчасця, сямейнага дабрабыту, каб побач заўсёды былі верныя і клапатлівыя мужчыны, якія ў любы момант гатовы падставіць моцнае плячо, абараніць, стаць не толькі спадарожнікамі жыцця, але і надзейнай апорай. Са святам, мы вас вельмі любім!

Таксама з 8 Сакавіка жанчын павіншавалі намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Алена Васкель і начальнік Дзятлаўскага РАНС Сяргей Казушчык.

У гонар свята за добрасумленную плённую працу і прафесійныя дасягненні Ганаровыя граматы Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта атрымалі Таццяна Сёмуха, Жанна Каліноўская, Марына Нячай і Вольга Рагачова, раённага Савета дэпутатаў – Таццяна Нікіпорчык і Алена Варанец. Падзячнымі лістамі старшыні райвыканкама былі адзначаны Святлана Бургун, Вольга Дзямідава, Наталля Клюкач, Вольга Луня, Таццяна Муха, Святлана Урбан; старшыні Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў – Наталля Бакшук, Таццяна Семянік, Людміла Радзевіч, Ірына Цыгель, Ларыса Кучынская, Марыя Максімовіч, Лілія Лішык. Граматы раённага савета РГА “Белая Русь” уручылі Марыне Лашкоўскай, Вераніцы Фабішэўскай і Ларысе Чачотка, Падзячныя лісты – Дар’і Лашчонавай, Ірыне Лішык, Людміле Хоміч, Наталлі Іода, Вікторыі Тыць, Таццяне Плаўскай і Людміле Лабар. За актыўную работу і важкі ўклад у развіццё жаночага руху Дзятлаўшчыны кветкі і памятныя падарункі атрымалі прадстаўніцы раённай арганізацыі ГА “БСЖ” Галіна Чура, Алена Жадзейка, Тамара Буяк, Таццяна Умоўская, Наталля Тамашова, Ларыса Гаўрош, Алена Якаўчык, Марына Крупіца, Таццяна Пашукевіч, Марына Палуянцэвіч, Алена Максімава.

Ну і, вядома ж, якое свята без музыкі і песень. Для віноўніц урачыстасці выступалі вядомыя артысты Дзятлаўшчыны: Ганна Харлінская, Іван Кашко, Андрэй Добыш і іншыя; творчыя калектывы – квартэт “Мара” і ВІА “Гарачыя сэрцы”. Таксама святочны настрой надавалі песні ў выкананні ваеннага камісара Дзятлаўскага раёна Генадзя Сураўца і супрацоўнікаў РАНС.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

3 часа ago

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

5 часов ago

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…

6 часов ago

Первый укос трав проведен в Беларуси на 85% запланированных площадей

В Беларуси скошено трав первым укосом на площади 1200 тыс. га, что составляет 85% от…

6 часов ago

О результатах контроля за работой УКСа по выполнению им функций заказчика

Комитетом государственного контроля Гродненской области при проверке одного из районных управлений капитального строительства, выполняющего функции…

6 часов ago

Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район ознакомится с развитием племенного животноводства

Президент Беларуси Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район Минской области ознакомится с…

7 часов ago