Вечарам Дзятлава сустракала рэспубліканскіх выканаўцаў.

Яны прэзентавалі насычаную канцэртную праграму з удзелам саліста моладзевага тэатра эстрады Улада Сазонава, фіналіста праекта “Песня года Беларусі” Данііла Мышкаўца, салісткі моладзевага тэатра эстрады Алены Мельнікавай, саліста бойз-бэнда “Харызма”, фіналіста праекта “Зорны шлях” Сяргея Ішчука, лаўрэата міжнародных конкурсаў Вадзіма Авіжыча.

Пад іх дынамічныя песні дзятлаўчане весяліліся дапазна, а потым самыя загартаваныя ўдзельнікі свята засталіся яшчэ і на дыскатэку пад адкрытым небам.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#сельское хозяйство #АПК #нашелучшее #нашалепшае

Похожие публикации