У санаторыі “Радон” для дзяцей работнікаў прайшло святочнае мерапрыемства “Хутка ў школу”.
На тэрыторыі санаторыя, каля фантана, будучых першакласнікаў чакала лялька-буквар, якая запрашала ўсіх на свята. У час мерапрыемства да будучых школьнікаў са словамі віншавання звярнуліся галоўны доктар санаторыя “Радон” Леанід Карпішэвіч і старшыня прафсаюзнага камітэта Аляксандр Мікульскі. Яны падарылі ўсім дзецям святочныя падарункі – рукзакі са школьнымі прыладамі.
Мерапрыемства працягнулася забаўляльнымі нумарамі. Перад дзецьмі і іх бацькамі выступілі выхаванцы дзіцячага аддзялення “Баравічок” з песняй “Цяпер мы першаклашкі”, гульнявы тэатр роставых лялек “DoLLs4ALL”.
Феерыяй выступлення стала шоу мыльных бурбалак.
Свята атрымалася цікавым, усе дзеці засталіся задаволеныя. Няхай іх школьная дарога будзе пазнавальнай, насычанай добрымі падзеямі і справамі.
Адміністрацыя санаторыя “Радон”
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…
У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…
31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…