Categories: Падзеі

Персаніфікаваны ўлік: асобныя пытанні

Персаніфікаваны ўлік застрахаваных асобаў у сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання ўведзены на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 1 студзеня 2003 года.

Сістэма персаніфікаванага ўліку ўяўляе інфармацыйную базу дадзеных на ўсіх грамадзян, якія працуюць (застрахаваных асобаў), у якой утрымліваюцца звесткі аб прыёме на работу і звальненні, аб перыядах работы, заробку або даходзе, з якога выплачаны страхавыя ўзносы, перыядах работы ў асаблівых умовах працы, што даюць права на датэрміновую пенсію, аб сумах дапамогаў па часовай непрацаздольнасці.

Дакументам, які пацвярджае той факт, што грамадзянін зарэгістраваны ў сістэме персаніфікаванага ўліку і яму адкрыты індывідуальны асабовы рахунак, з’яўляецца «Пасведчанне сацыяльнага страхавання».

Пры прыёме на работу грамадзян, якія не маюць пасведчанняў сацыяльнага страхавання, працадаўца падае ў орган Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва анкетныя даныя па вызначанай форме, неабходныя для рэгістрацыі ў сістэме персаніфікаванага ўліку. Рэгістрацыя грамадзян Рэспублікі Беларусь робіцца на падставе пашпарта, а замежных грамадзян – на падставе віда на жыхарства.

У выпадку змены анкетных даных працаўнік на працягу месяца павінен прад’явіць новы пашпарт працадаўцу, а ён на працягу 5 працоўных дзён абавязаны падаць у орган Фонду форму ПУ-1 «Анкета застрахаванай асобы». У індывідуальны асабовы рахунак будуць занесены змены і выдадзена новае пасведчанне, калі змяніліся даныя, якія змяшчаюцца ў ім.

У выпадку страты пасведчання працаўнік звяртаецца з заявай да працадаўцы, а ён падае ў орган Фонду даныя для аднаўлення пасведчання. Тыя грамадзяне, якія часова не працуюць, могуць звярнуцца ў раённы аддзел Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, д. 5а) для замены або аднаўлення страхавога пасведчання.

Назапашаныя з 1 студзеня 2003 года звесткі на індывідуальных асабовых рахунках застрахаваных асобаў выкарыстоўваюцца ў цяперашні час для прызначэння пенсіі. Адказнасць за своечасовую падачу гэтых звестак нясе працадаўца. Паводле арт. 23.16 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, парушэнне ўстаноўленых тэрмінаў падачы звестак персаніфікаванага ўліку прадугледжвае накладанне штрафу на адказную службовую асобу ў памеры ад 4 да 20 базавых велічыняў.

М. ЖЫДКО,
начальнік Дзятлаўскага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

14 минут ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

23 минуты ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

2 часа ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

2 часа ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

2 часа ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

6 часов ago