Навучэнкі 10 класа Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы прынялі ўдзел у аграгіядзе, якая праводзілася з 18 па 22 мая ў дыстанцыйнай форме для навучэнцаў, якія наведваюць факультатыўны занятак “Уводзіны ў агарныя прафесіі”.
Стартавала аграгіяда з відэапрывітання начальніка Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Руслана Абрамчыка, рэктара Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Святланы Сяргейкі, начальніка Галоўнага ўпраўлення адукацыі, навукі і кадраў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Самсановіча і рэктара Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Вітольда Песціса.
Кожны з пяці дзён аграгіяды быў насычаны цікавымі падзеямі. У ходзе віртуальнага агра-квэста навучэнцам неабходна было прайсці 4 выпрабаванні, па выніках якіх штодня адкрываліся важныя ісціны. Гэтыя каштоўныя думкі і сталі складаючымі часткамі формулы поспеху ўдзельнікаў аграгіяды.
19 мая дзяўчынак чакала другое выпрабаванне – творчы эканом-праект “Мой край хлебасольны”, дзе яны стварылі відэафільм аб аграпрамысловым комплексе Дзятлаўскага раёна.
20 мая навучэнцы прайшлі трэцяе выпрабаванне. Па выніках працы ў вэб-лабараторыі “Сябе ў гэтым жыцці адкрыць” дзяўчынкі прайшлі тэсты на вызначэнне тыпаў мыслення і асобы, па выніках якіх з дапамогай табліцы прафесій змаглі вызначыць рэкамендуемыя спецыяльнасці для навучання ва ўстановах адукацыі аграрнага профілю.
Пасля працы ў вэб-лабараторыі ўдзельнікі аграгіяды перайшлі да прафарыентацыйнага стрыма “Скарбніца ведаў у ім схавана”, у рамках якога можна было праглядзець прафарыентацыйныя матэрыялы ўсіх установаў вышэйшай адукацыі аграрнага профілю, а таксама чатырох аграрных каледжаў Гродзенскай вобласці. Напрыканцы стрыма вучні змаглі задаць арганізатарам аграгіяды пытанні, якія тычацца паступлення ў названыя ўстановы адукацыі.
21 мая завяршылася аграгіяда фінальным выпрабаваннем –майстэрняй прафесійных адкрыццяў “Формула майго поспеху”, дзе трэба было напісаць эсэ пра сваё бачанне асабістага прафесійнага поспеху.
І ўжо 22 мая сталі вядомы вынікі аграгіяды. Каманда нашай установы стала пераможцай агра-квэста “Створым формулу поспеха разам”.
Аксана Роўба,
настаўніца факультатыўнага занятку “Уводзіны ў аграрныя прафесіі” Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…
На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…
Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…
С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…
Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…