“Перамога” – прызёр абласнога конкурсу па асвятленні дзейнасці ратаўнікоў

У Гродзенскім абласным упраўленні МНС падвялі вынікі абласнога этапу творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і асноў забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці.

Журы на чале з начальнікам абласнога ўпраўлення Дзмітрыем Лакізам ацаніла вынікі сумеснай дзейнасці ратаўнікоў рэгіёна і журналістаў.

Дзятлаўская раённая газета “Перамога” заняла трэцяе месца ў намінацыі “За аператыўнасць і аб’ектыўнасць”, саступіўшы тэлерадыёкампаніі “Гродна Плюс” і Ваўкавыскай газеце “Наш час”.

У намінацыі “Прапаганда ведаў у вобласці забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва” лідарам стала тэлерадыёкампанія “Гродна”. “Серабро” – у газеты “Гродзенская праўда”, 3-е месца дасталося “Воранаўскай газеце”.

У намінацыі “Лепшы праект” першае месца заняла газета “Перспектыва”, другое – абласная радыёстанцыя “РадиоГродно”, трэцяе – “Бераставіцкая газета”.

Работы-пераможцы прадставяць Гродзеншчыну на рэспубліканскім этапе конкурсу.

Журы адзначыла высокі ўзровень усіх прадстаўленых на конкурс матэрыялаў і падзякавала супрацоўнікам раённых, гарадскіх і абласных СМІ за плённую работу, накіраваную на павышэнне ўзроўню культуры бяспекі жыхароў рэгіёна.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Сезонны гандаль. Восень – шчодрая, прадукцыя – годная

Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…

14 часов ago

Для тых, хто адкрывае дзецям свет і дарогу ў будучыню

Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…

1 день ago

Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве

Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…

1 день ago

Немец Франц Райндль избран новым главой Международной федерации хоккея

Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…

1 день ago

У райвыканкаме вакцынаваліся ад грыпу

Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…

2 дня ago

Новы транспарт – для школьнікаў Дзятлаўшчыны

Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…

2 дня ago