Любімы від спорту паклікаў на стадыён вёскі Руда Яварская аматараў футбола з усіх куткоў краіны.
Таварыская сустрэча прайшла паміж камандамі моладзі “Юнацтва” і старэйшага пакалення “Вопыт”.
Спонсарам спаборніцтваў ужо некалькі гадоў запар выступае КСУП “Хвінявічы”.
– Наша гаспадарка прымае непасрэдны ўдзел у мерапрыемстве, падтрымлівае традыцыю вёскі, – расказвае Ганна Федарэвіч, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце КСУП “Хвінявічы”. – Сёлета для ўдзельнікаў і балельшчыкаў мы арганізавалі пасадачныя месцы, падрыхтавалі футбольнае поле, для каманды-пераможцы набылі пераходзячы кубак, падарункі. Для жыхароў вёскі гэта вельмі адказнае мерапрыемства, якое яны з нецярпеннем чакаюць кожны год. Спадзяюся, што гэта традыцыя будзе перадавацца з пакалення ў пакаленне, а мы ў сваю чаргу будзем падтрымліваць яе і дапамагаць.
Футбольная традыцыя ў вёсцы пачыналася з гульні паміж настаўнікамі і навучэнцамі мясцовай школы. Затым у спаборніцтвы ўключылісяі прыезджыя. Пасля закрыцця Рудаяварскай школы традыцыю прадоўжыў былы настаўнік фізічнай культуры Дзмітрый Юшкевіч, які цяпер жыве і працуе ў Гродне.
– Кожны год у жніўні мы збіраемся ў роднай вёсцы і праводзім футбольны матч, гэта гульня ўжо дзявятая, – гаворыць Дзмітрый. – Тут можна пабачыць сваіх даўніх сяброў, аднавяскоўцаў. Радуе тое, што з кожным разам жадаючых прыняць удзел у мерапрыемстве становіцца ўсё больш, а таксама гэта яшчэ адзін стымул для заняткаў спортам.
Кожная гульня была ўпартай, і ніхто не хацеў аддаваць перамогу саперніку, але з самага пачатку спаборніцтва каманда “Вопыт” была мацнейшая. У першым перыядзе яна перамагла каманду моладзі “Юнацтва” з лікам 4 : 2. У другім – з вынікам 5 : 3 старэйшае пакаленне таксама не пакінула шанцаў маладым футбалістам.
Аднак справа нават не ў перамогах і пераможцах, а ў тым, што гэты від спорту з году ў год збірае сваіх прыхільнікаў у роднай вёсцы.
Пасля матчу артысты раёна парадавалі прысутных вясёлымі песнямі.
Вольга ЮШКЕВІЧ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ і Ільі КАВАЛЕНКІ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
30 ліпеня для азнаямлення з нашым горадам адпачывальнікі санаторыя “Радон” выбралі вандроўку з гістарычным ухілам…
С 1 августа 2026 года в республике увеличены размеры государственных пособий семьям, воспитывающим детей. Это…
Камбайнавыя экіпажы і вадзіцеляў, якія перасягнулі вынікі ў тысячу тон, ушаноўвалі ў філіяле “АграМілк” РУП…
Бойцами 52-го отдельного специализированного поискового батальона совместно с коллегами из других поисковых групп проводятся работы вблизи…
Пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло чарговае пасяджэнне савета па дэмаграфічнай бяспецы з…
У сацыяльнай сетцы TikTok з’явіўся відэаролік, аўтар якога непакоіцца аб тым, што вада ў рацэ…