Вялікая радасць прыйшла ў наш дом.
Навучэнцы і педагогі Раготнаўскага дзіцячага сада-базавай школы сабраліся на нечарговую лінейку, каб павіншаваць навучэнку 7 класа Дзіяну Пачук з перамогай у абласных спаборніцтвах “Снежны снайпер”. Дзяўчынка заняла першае месца і будзе прадстаўляць Гродзенскую вобласць на рэспубліканскіх спаборніцтвах.
– Што садзейнічала такой бездакорнай перамозе? – спытала я ў настаўніка фізічнай культуры Мікалая Міхайлавіча Анацкі. У адказ пачула : “Кожны дзень праца над сабой. І не толькі бег і стральба. Гэта агульная загартоўка ўсяго арганізма і яшчэ выпрацоўка характару і, безумоўна, трэніроўкі і трэніроўкі, а яшчэ натхнёнасць, упартасць”.
Пажаданні надалей поспехаў ад сяброў і настаўнікаў, словы аб тым, што з такіх дзяўчынак і атрымліваюцца такія спартыўныя славутасці, як Дар’я Домрачава і Надзея Скардзіна, словы падтрымкі і добрыя эмоцыі – усё было тут для Дзіяны.
– Што надалей? – спытала я ў дзяўчынкі.
– Трэніроўкі і трэніроўкі. Хачу быць першай і на рэспубліканскіх спаборніцтвах.
А што ж трэнер? І у адказ пачула сціплае:
– Магчымасць ёсць. Будзем працаваць.
Што ж, у добры спартыўны шлях, Дзіяна, дзяўчынка з глыбінкі! Будзем падтрымліваць цябе і з нецярплівасцю і хваляваннем чакаць тваіх перамог!
Надзея КАНЯВЕГА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Раготнаўскага дзіцячага сада-базавай школы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup