Пераканалі, што лепшыя сыры вырабляюць у Дзятлаве

У Гродне прайшоў заключны этап абласнога турысцка-краязнаўчага праекта “Ад вытокаў да будучыні”. Навучэнкі 10 класа гімназіі № 1 горада Дзятлава Яўгенія Радомская і Ганна Сіневіч прынялі ўдзел у намінацыі “Пад знакам якасці. Гісторыя прадпрыемства”.  Даследчая праца і відэаролік “От “Сырной страны” до “Молочного Мира” расказалі пра гісторыю завода, які больш за 70 гадоў таму пачаў вырабляць сыры, паспяхова канкурыруючы як на ўнутраным, так і знешнім рынках.

Выступоўцы звярнулі ўвагу на тое, што стратэгія завода – заваяваць шырокі рынак якасцю і cмакам прадукцыі. Таму на працягу некалькіх гадоў на прадпрыемстве ідзе актыўная мадэрнізацыя. Было праведзена тэхнічнае пераабсталяванне завода з устаноўкай замежнай аўтаматычнай лініі для вытворчасці сычужных сыроў магутнасцю 10 тон у суткі. Гэта дазволіла павялічыць вытворчыя магчымасці, укараніць сістэму якасці, якая гарантуе бяспеку прадукта на працягу ўсяго тэхналагічнага працэсу.

Члены журы адзначылі крэатыўнасць і творчы падыход у абароне даследчай працы. Дэгустацыя прадукцыі пераканала ўсіх прысутных, што лепшыя сыры вырабляюць менавіта ў Дзятлаве. Выступленне гімназістаў было адзначана дыпломам ІІІ ступені.

Аксана ВАНЧУК, настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 1 г. Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Цифровая платформа для путешественников «Умный город» появится в Беларуси

В Беларуси с 2027 года заработает современная цифровая платформа для путешественников "Умный город". Об этом…

4 часа ago

Александр Лукашенко: машиностроение выступает мощным двигателем экономического прогресса Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов Министерства промышленности и машиностроительного комплекса с профессиональным…

4 часа ago

Дзень адчыненых дзвярэй у турыстычным цэнтры

Штогод 27 верасня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень турызму – свята, якое аб’ядноўвае ўсіх,…

15 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Надзея Гайдук: “Я багатая бабуля”

90 гадоў з дня нараджэння адзначыла сёлета наша зямлячка, жыхарка вёскі Буцвілавічы Надзея Гайдук. Творчы…

16 часов ago

«Дажынкі-2026». Дятловчане — на «сельской эстафете»

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае 

1 день ago

Юрый Варган: “Адчуваю сябе героем свайго часу”

На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…

1 день ago