Пенсійныя гарантыі пацярпелым ад аварыі на ЧАЭС

Ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама часта звяртаюцца жыхары Дзятлаўскага раёна.

Іх хвалююць важныя пытанні, якія найчасцей тычацца налічэння і выплаты пенсій і дапамогаў. На іх адказвае намеснік начальніка ўпраўлення, начальнік аддзела пенсій і дапамогаў Алена Навічэнкава.

Пытанне: хто адносіцца да грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый?

Адказ: да грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый адносяцца:

  • удзельнікі ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС, іншых радыяцыйных аварый;
  • насельніцтва, пацярпелае ад катастрофы на ЧАЭС, іншых радыяцыйных аварый.

Пытанне: якія ёсць віды гарантый (ільгот) у галіне пенсійнага забеспячэння для грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на ЧАЭС, іншых радыяцыйных аварый?

Адказ: гэта права на датэрміновую пенсію па ўзросце (на 5-10 гадоў);

  • налічэнне пенсій у павышаных памерах інвалідам і сем’ям, якія страцілі карміцеля ў выніку калецтва ці захворвання, выкліканага катастрофай на ЧАЭС, іншай радыяцыйнай аварыяй;
  • ільготнае налічэнне часу работы на тэрыторыі радыяцыйнага забруджвання;
  • устанаўленне надбавак (павышэнняў) да пенсій;
  • назначэнне сацыяльных пенсій у павышаных памерах.

Пытанне: каму прадастаўляецца права датэрміновага выхаду на пенсію па ўзросце паводле закона аб ЧАЭС?

Адказ: пенсійнае забеспячэнне асобаў, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, і членаў іх сем’яў ажыццяўляецца з улікам нормаў, прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2009 года “Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый”.

Удзельнікі ліквідацыі дзеляцца на дзве катэгорыі:

  • удзельнікі ліквідацыі, занятыя на работах па ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы ў межах 10-кіламетровай зоны;
  • удзельнікі ліквідацыі, занятыя на работах па ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы ў межах зоны эвакуацыі (адчужэння), удзельнікі ліквідацыі іншых радыяцыйных аварый.

Удзельнікам ліквідацыі, занятым на работах па ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы ў межах 10-кіламетровай зоны ў 1986 годзе ці не менш за 10 сутак у 1987 годзе, прадастаўляецца права на датэрміновую пенсію па ўзросце са зніжэннем агульнавызначанага пенсійнага ўзросту на 10 гадоў, пры наяўнасці стажу работы не менш за 20 гадоў у жанчын і не менш за 25 гадоў у мужчын.

Права на датэрміновую пенсію па ўзростце на 10 гадоў раней агульнавызначанага пенсійнага ўзросту прадастаўлена таксама грамадзянам, якія захварэлі і перанеслі промневую хваробу, інвалідам з прычыны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый. Мужчынам яна назначаецца пры стажы работы не менш за 20 гадоў, жанчынам – не менш за 15 гадоў.

Удзельнікам ліквідацыі, занятым на работах па ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы ў межах зоны эвакуацыі (адчужэння) пенісія назначаецца са зніжэннем агульнавызначанага пенсійнага ўзросту на 5 гадоў пры ўмове надыходу інваліднасці, незалежна ад яе прычыны і групы (акрамя грамадзян, інваліднасць якіх надышла з прычыны ўчынення імі вінаватых супрацьпраўных дзеянняў). Для назначэння гэтай пенсіі патрабуецца наяўнасць стажу работы не менш за 20 гадоў – у жанчын і не менш за 25 – у мужчын.

На аналагічных умовах назначаецца датэрміновая пенсія па ўзросце грамадзянам, якія прымалі ўдзел у работах па ліквідацыі аварый і іх наступстваў на іншых атамных аб’ектах грамадзянскага або ваеннага прызначэння, а таксама ў выпрабаваннях, вучэннях і іншых работах, звязаных з любым відам ядзерных установак, уключаючы ядзерную зброю.

Пытанне: ці ёсць надбаўкі да пенсіі ўдзельнікам ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС?

Адказ: дадаткова да пенсіі ўдзельнікам ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС назначаюцца надбаўкі:

  • удзельнікам ліквідацыі ў 1986-1987 гадах у зоне эвакуацыі (адчужэння) ці занятым у гэты перыяд на эксплуатацыі ці іншых работах на станцыі (у тым ліку часова накіраваным і камандзіраваным), уключаючы ваеннаслужачых і ваеннаабавязаных, прызваных на спецыяльныя зборы і прыцягнутых да выканання работ, звязаных з ліквідацыяй наступстваў гэтай катастрофы, і ўдзельнікам ліквідацыі іншых радыяцыйных аварый – 50 % мінімальнай пенсіі па ўзросце;
  • удзельнікам ліквідацыі ў 1988-1989 гадах у зоне эвакуацыі (адчужэння) ці занятым на гэты перыяд на эксплуатацыі ці іншых работах на станцыі (у тым ліку часова накіраваным і камандзіраваным), уключаючы ваеннаслужачых і ваеннаабавязаных, прызваных на спецыяльныя зборы і прыцягнутых да выканання работ, звязаных з ліквідацыяй наступстваў гэтай катастрофы – 25 % мінімальнай пенсіі па ўзросце.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Знаёмцеся з карыснай інфармацыяй

На афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах (nalog.gov.by) можна знайсці шмат карыснай інфармацыі. Так,…

31 минута ago

«Бронза» у дятловских легкоатлетов

Команда Дятловского района успешно выступила на осеннем первенстве Гродненской области по легкой атлетике среди юношей…

57 минут ago

Выязная калегія ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама праходзіць на Дзятлаўшчыне

У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…

16 часов ago

Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…

16 часов ago

Работы на фінішнай прамой

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…

16 часов ago

«От нас кое-что зависит». Лукашенко высказался о роли Беларуси в структуре европейской безопасности

Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…

17 часов ago