Сёлета я некалькі разоў ездзіла ў лес па грыбы рэйсавым аўтобусам «Дзятлава — Слонім». На гэтым маршруце працуе вадзіцель Віталь Уладзіслававіч Курлоў. З першай вандроўкі я зразумела, што ён — ветлівы, пазітыўны чалавек. Высаджваючы мяне каля лесу, Віталь жадаў знайсці шмат грыбоў і паспець на яго аўтобус.
Ужо па дарозе ў Дзятлава на ўсіх прыпынках ён дзякаваў пасажырам за паездку, жадаў шчаслівага дня. Гэта вельмі прыемна, хоць самі пасажыры, асабліва моладзь, не заўсёды кажуць «дзякуй», выходзячы з аўтобуса. Аднак словы вадзіцеля гучалі так шчыра і натуральна, што на душы цяплела, хацелася ўсміхацца. Таксама Віталя Курлова не даводзілася залішне прасіць, каб ён адчыняў заднія дзверы — вадзіцель сам рабіў гэта, калі бачыў, што там знаходзяцца людзі, стараўся, каб пасажырам яго аўтобуса было зручна і камфортна.
На аўтавакзале ў Дзятлаве мне сказалі, што многія адзначаюць, што Віталь Уладзіслававіч Курлоў — ветлівы вадзіцель. Ад імя пасажыраў я дзякую яму за гэта.
Хочацца, каб і іншыя работнікі сферы абслугоўвання сталі больш уважлівымі да сваіх кліентаў.
С. Цімошына,
жыхарка горада Дзятлава
Дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства – было заснавана пяць гадоў таму. Яго дата 17…
Президент Беларуси Александр Лукашенко заслушал доклад министра сельского хозяйства и продовольствия Юрия Горлова. Об этом…
Акцыі “Збяром дзяцей у школу” і “Прафсаюзы – дзецям” працягваюцца, а значыць яшчэ больш навучэнцаў…
Сев озимых культур в Беларуси планируется завершить до 5 октября. Об этом заявил журналистам министр…
Алексей Кивуля, директор Дятловского районного туристического информационного центра: – 18 августа Президент Республики Беларусь подписал…
Специальное комплексное мероприятие проводится с 25 по 5 сентября. Несмотря на проводимую работу, информирование участников…