Сёлета я некалькі разоў ездзіла ў лес па грыбы рэйсавым аўтобусам “Дзятлава – Слонім”. На гэтым маршруце працуе вадзіцель Віталь Уладзіслававіч Курлоў. З першай вандроўкі я зразумела, што ён – ветлівы, пазітыўны чалавек. Высаджваючы мяне каля лесу, Віталь жадаў знайсці шмат грыбоў і паспець на яго аўтобус.

Ужо па дарозе ў Дзятлава на ўсіх прыпынках ён дзякаваў пасажырам за паездку, жадаў шчаслівага дня. Гэта вельмі прыемна, хоць самі пасажыры, асабліва моладзь, не заўсёды кажуць “дзякуй”, выходзячы з аўтобуса. Аднак словы вадзіцеля гучалі так шчыра і натуральна, што на душы цяплела, хацелася ўсміхацца. Таксама Віталя Курлова не даводзілася залішне прасіць, каб ён адчыняў заднія дзверы – вадзіцель сам рабіў гэта, калі бачыў, што там знаходзяцца людзі, стараўся, каб пасажырам яго аўтобуса было зручна і камфортна.

На аўтавакзале ў Дзятлаве мне сказалі, што многія адзначаюць, што Віталь Уладзіслававіч Курлоў – ветлівы вадзіцель. Ад імя пасажыраў я дзякую яму за гэта.

Хочацца, каб і іншыя работнікі сферы абслугоўвання сталі больш уважлівымі да сваіх кліентаў.

С. Цімошына,

жыхарка горада Дзятлава

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прямая линия

Прямая линия

12 февраля, 2025
У КСУП “Жукоўшчына” – новы кіраўнік
Как работает упрощенный механизм назначения пенсии, рассказали в Минтруда

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации