Спецыялісты Дзятлаўскага вытворчага ўчастка Гродзенскага абласнога камбіната супрацьпажарных работ супрацоўнічаюць з буйнымі арганізацыямі Дзятлаўшчыны, удзельнічаюць у маштабных работах за межамі раёна.
Аднак і заяўкі ад насельніцтва ніколі не пакідаюць без увагі.
Гэтым разам работнікі арганізацыі завіталі ў шматкватэрны дом па вуліцы Навагрудскай, каб выканаць замову на ўстаноўку датчыка чаднага газу, які гаспадары набылі ў арганізацыі. Работу зрабілі хутка і дакладна, разам з тым нагадалі аб правілах пажарнай бяспекі і карыстання газам у побыце.
Калі вы таксама атрымалі прадпісанне ад газавай службы або самі вырашылі павысіць узровень сваёй бяспекі і ўстанавіць датчык чаднага газу, можна набыць яго, а таксама аўтаномны пажарны апавяшчальнік і элементы сілкавання да яго можна ў Дзятлаўскім вытворчым участку Гродзенскага абласнога камбіната супрацьпажарных работ. Спецыялісты арганізацыі дапамогуць з устаноўкай прылады.
Наталля АВЯРЧУК
Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 28 сентября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…
У Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы ў рамках праекта “Правы побач: інтэрактыўны ПЦПІ для ўсіх” і абласной…
Напярэдадні Дня пажылых людзей Дзятлаўшчына далучылася да агульнарэспубліканскага кірмашу вакансій для пажылых людзей і інвалідаў.…
Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Павел Ашурык і Андрэй Жамойда прынялі ўдзел у…
У рамках рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” для навучэнцаў 8-11 класаў Казлоўшчынскай сярэдняй школы прайшлі тэматычныя…