Пажарная бяспека на жніве

Надвор’е ў гэтым годзе выдалася дажджлівае і прахалоднае, таму ўборка збожжавых пачнецца з невялікім спазненнем. Першай культурай, якую пачалі ўбіраць некаторыя гаспадаркі — рапс.

На жаль, на месцах уборкі, сушкі і захоўвання збожжа, кармоў і льнотрасты штогод адбываецца значная колькасць пажараў. Аналіз іх прычынаў паказвае, што найбольш іх адбываецца з-за неасцярожнага абыходжання з агнём, іскраў, якія вылятаюць з выхлапных трубаў рухавікоў унутранага згарання, парушэння правілаў эксплуатацыі цеплагенерыруючых установак пры сушцы збожжа.

Да ўборкі старанна рыхтуюць збожжаўборачную тэхніку, аўтамабілі і трактары для перавозкі ўраджаю. Асаблівая ўвага надаецца падрыхтоўцы збожжасушыльных комплексаў, у тым ліку захаванню патрабаванняў пажарнай бяспекі. Асобы, адказныя за пажарную бяспеку збожжасушыльных комплексаў, абавязаны забяспечыць выкананне супрацьпажарных правілаў усімі работнікамі на тэрыторыі аб’екта. Тыя, хто працуе на збожжатаках, пры цеплавых устаноўках, абавязаны ведаць і выконваць устаноўленыя правілы пажарнай бяспекі. Рабочыя, якія задзейнічаны на збожжатаках, павінны прайсці супрацьпажарны інструктаж. Да абслугоўвання цеплавытворчых установак дапускаюцца асобы, якія ведаюць правілы абыходжання з імі, вывучылі інструкцыю па эксплуатацыі, прайшлі падрыхтоўку па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму і маюць кваліфікацыйнае пасведчанне на права работы з гэтымі ўстаноўкамі.

З усімі аператарамі збожжасушыльных комплексаў і камбайнерамі раёна інспекцыяй нагляду Дзятлаўскага РАНС праведзены заняткі па вывучэнні правілаў пажарнай бяспекі. Згодна нормаў пажарнай бяспекі ўсе работнікі, якія задзейнічаны ва ўборачнай кампаніі, павінны прайсці падрыхтоўку па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму з выдачай ім адпаведнага пасведчання. Акрамя таго, сушку збожжа можна пачынаць толькі пры наяўнасці пісьмовага распараджэння кіраўніка прадпрыемства, у якім павінен быць паказаны тэмпературны рэжым сушкі і дапушчальная тэмпература нагрэву збожжа.

Тэрыторыя збожжасушыльных комплексаў павінна пастаянна ўтрымлівацца ў чысціні і сістэматычна выдаляцца смецце і адходы, якія могуць загарэцца Да ўсіх будынкаў, збудаванняў, водных крыніцаў, супрацьпажарнага інвентару павінен быць забяспечаны свабодны доступ, а аб’екты — нарматыўным запасам вады і першаснымі сродкамі пажаратушэння згодна нормаў Палажэння.

На падставе дзеючых патрабаванняў збожжаўборачныя камбайны павінны быць забяспечаны двума вогнетушыцелямі аб’ёмам не менш за 8 літраў, двума швабрамі, супрацьпажарным палатном памерам не менш за 1,5х1,5 метра, двума рыдлёўкамі і скрыняй з пяском аб’ёмам не менш за 0,5 кубаметра. У выпадку, калі канструкцыйныя асаблівасці не дазваляюць устанавіць скрыню з пяском, то замест яе можна дадаць яшчэ два вогнетушыцеля аб’ёмам не менш за 8 літраў. Акрамя гэтых першасных сродкаў пажаратушэння, на палях каля збожжаўборачнай тэхнікі будзе дзяжурыць тэхніка, прызначаная для патрэбаў пажаратушэння. Яна будзе суправаджаць камбайны пры іх перамяшчэнні з аднаго збожжавага поля на другое, каб у выпадку ўзгарання адразу ж падаць ваду на тушэнне ачага пажару.

Інспекцыяй нагляду і прафілактыкі будуць праводзіцца рэйды па месцах уборкі і сушкі збожжавых. У ходзе праверак вінаватыя ў парушэнні нормаў і правілаў пажарнай бяспекі асобы будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці.

А. БЕЛЕНКА,

інспектар Дзятлаўскага РАНС

administrator

Recent Posts

Семінар-вучоба. Аб’ектам гісторыка-культурнай спадчыны – асаблівая ўвага

У раённым выканаўчым камітэце пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі з удзелам начальніка аддзела…

2 часа ago

Юрий Караев потребовал предельной мобилизации сил и жесткой дисциплины на уборочной

На заседании облисполкома под руководством главы региона Юрия Караева обсудили «горячую» тему уборочной кампании, которая…

3 часа ago

«Жатва без потерь и сохранение урожая». Константин Бурак о первостепенных задачах аграриев

Уборочная кампания без потерь и сохранение урожая - первостепенные задачи не только для аграрного сектора,…

3 часа ago

Министры, местная вертикаль и дипломаты. Подробности кадрового дня у Александра Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 июля рассмотрел кадровые вопросы. Глава государства назначил: Ольшевского Вадима Ивановича-…

4 часа ago

Как часто в Гродненской области распоряжаются досрочно семейным капиталом

По состоянию на 1 июля в Гродненской области было принято 12,1 тысячи решений о досрочном…

7 часов ago

Служба в Дятловском отделе Департамента охраны Министерства внутренних дел — выбор тех, кто думает о будущем

Сегодня стабильность — это не абстрактное слово, а конкретные условия жизни. Служба в органах внутренних…

8 часов ago