У межах тыдня грамадзянскай абароны на тэрыторыі ўчастка “Парэцкі спіртзавод” ААТ “Лікёра-гарэлачны завод “Алгонь” прайшлі трэніровачныя тактыка-спецыяльныя вучэнні раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Перад ратаўнікамі стаяла задача патушыць умоўны пажар на тэрыторыі прадпрыемства, дзе вырабляюцца і захоўваюцца этылавы спірт, лікёра-гарэлачныя вырабы і вуглекіслата, а таксама размяшчаецца сыравіна для вытворчасці спірту.


У ходзе вучэнняў былі замацаваны навыкі паведамлення аб пажары, тушэння ўзгарання першаснымі сродкамі, зладжанасць работы і ўзаемадзеянне ўсіх падраздзяленняў Дзятлаўскага РАНС, якія прыбылі на паведамленне аб пажары. Ратаўнікі павінны былі не проста ліквідаваць узгаранне, а правільна правесці разведку, дакладна ацаніць неабходную колькасць сіл і сродкаў, патрэбных для тушэння, іх расстаноўку для дасягнення найхутчэйшага выніку і, што немалаважна, перадаць актуальныя даныя на цэнтр аператыўнага кіравання.



– З пастаўленай задачай па тушэнні ўмоўнага пажару на тэрыторыі Парэцкага спіртзавода асабовы састаў справіўся паспяхова, – адзначыў начальнік Дзятлаўскага РАНС Сяргей Казушчык. – Заўвагі па вядзенні баявых дзеянняў былі разгледжаны пасля завяршэння вучэнняў.
Наталля АВЯРЧУК
Фота прадастаўлены Дзятлаўскім РАНС
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#МЧС