Паядынкі віртуозаў ракеткі

У сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава прайшло раённае першынство па настольным тэнісе.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел хлопцы і дзяўчаты 2008-2010 гадоў нараджэння з дзесяці ўстановаў адукацыі раёна. Па выніках тэнісных паядынкаў у агульнакамандным заліку перамагла Гезгалаўская сярэдняя школа, на другім месцы – Круцілавіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа, бронза – у юных  спартсменаў з гімназіі № 1 горада Дзятлава.

У асабістым заліку сярод хлопцаў найлепшым віртуозам ракеткі, як і летась, стаў Максім Ляўшук (Круцілавіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа), “сярэбраная” падача – у Сцяпана Лотыша (Гезгалаўская сярэдняя школа), тройку лідараў замкнуў Багдан Маліноўскі (Гезгалаўская сярэдняя школа); сярод дзяўчат “вікторыю” святкавала Дар’я Квецень (сярэдняя школа № 3 горада Дзятлава), услед за чэмпіёнкай – Арына Грыцук (гімназія № 1 горада Дзятлава), трэцяе месца занялі адразу дзве тэнісісткі – Мілена Заваротная (Круцілавіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа) і Дар’я Канус (гімназія № 1 горада Дзятлава).

Прызёры раённага першынства ў агульнакамандным і асабістым заліках былі ўзнагароджаны дыпломамі, а пераможцы яшчэ і грашовымі прызамі. Арганізатарам спаборніцтваў выступіў Дзятлаўскі раённы фізкультурна-спартыўны клуб. Варта адзначыць, што ўжо ў панядзелак, 25 красавіка, лепшыя тэнісісты раёна сярод хлопцаў і дзяўчат прадставяць Дзятлаўшчыну на абласным этапе.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

10 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

10 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

10 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

11 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

12 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago